Мінулую пятніцу я правёў у небе. І пакуль цягаўся па аэрапортах, у мяне нарадзілася ідэя прамоўцыі нядаўняй адмены віз. На самалётах "Белавіі".
Па-мойму, тут усё сходзіцца: менавіта ў аэрапортах абітае асноўная колькасць патэнцыйных турыстаў, якія могуць скарыстацца з адмены віз, а прылятаць у Беларусь яны могуць толькі самалётамі.
Надпіс "Belarus - visa-free for 90 countries worldwide" можна дадаць нават на існуючую ліўрэю з мінімальнымі матэрыяльнамі затратамі.
Выглядаць гэта можа прыблізна так на новых самалётах:
арыгінальнае фота (с) belavia.by
І так на старых:
Ідэя, вядома, не новая. Вось так, напрыклад, Этыхад дапамагае зазываць турыстаў у Абу-Дабі.
Што скажаце, сябры?