Катарскі аліўе

Dec 31, 2016 15:42

Як вядома аліўе - гэта комплексны прадукт, па якім можна вывучаць, напрыклад, паказчыкі эканомікі. Вось і катарскі аліўе адлюстроўвае становішча эканомікі краіны, дзе ўсе прадукты імпартныя. Ну што, адпраўляемся ў краму па прадукты:

Для салаты нам спатрэбіцца:

400 г варанай каўбасы
Бярэм ліванскую. Што цікава, на ўпакоўцы заўжды пішуць утрыманне мяса - тут 80%.



Ёсць і такая каўбаса з Даніі. Едзе здалёк - таму прадаецца запаяная ў бляху, як кансерва.




1 бляшанка кансерваванага зялёнага гарошка
Гарошак - з ЗША.


5 яек
Гэта, бадай адзіны інгрыдыент, які мае мясцовае паходжанне.


Але можна было прыдбаць і ірландскіх. Арганічных, але ў 5 разоў даражэйшых.


Ад курачак-вегетарыянак!


2 буйныя моркаўкі
З Аўстраліі.


3-4 сярэдні бульбіны
З Францыі.


3-4 салёных агурка
Выбіраю егіпецкія, з даліны Ніла.




А на выбар былі і такія - кашэрныя.


100 мл маянэза
Маянэз прыехаў з бліжняга замежжа - Амана.






Цыбуля
Бярэм індыйскую.


На выбар - іранская.


Соль
Карцінкі няма, але соль - галандская.

У выніку атрымалася неверагодная, самая інтэрнацыянальная салата аліўе ў свеце!


З Новым годам, сябры!

Previous post Next post
Up