З'явіліся
фотачкі самалёта EW-455PA ў новай ліўрэі "Белавіі". Што ж, паглядзім, што гэта за самалёт і дзе ён зараз знаходзіцца.
(c)
https://www.instagram.com/jenschuld/ Гэта абсалютна новы самалёт, учора ён здзейсніў кароткі 34 хвілінны пералёт Seattle - Moses Field.
Можна даведацца, што аэрапорт Сіетла - Boeing Field, BFI - тут адбываецца фінальная падрыхтоўка новых самалётаў перад адпраўкай кліенту. Тут у тым ліку знаходзіцца і ангар, дзе фарбуюць самалёты. Аэрапорт Moses Lake (Grand Country International Airport) выкарыстоўваецца "Боінгам" для тэставых палётаў.
Працягваем сачыць, калі EW-455PA паляціць у кірунку да Беларусі.