Два тыдні назад з'ездзілі у Арменію (пакуль гэта не стала мэйнстрымам). Як раз скончылася красавіцкае абвастрэнне ў Нагорных Карабаху, а ліпеньскі захоп паліцэйскага ўчастка яшчэ не адбыўся. Амаяк Акапян і Іскуі Абалян натхнялі нас на паездку, сама Арменія радавала спелымі чарэшнямі, горным паветрам і шматлікімі белымі "Нівамі".
***
У ходзе экспедыцыі ва ўнутраныя раёны краіны быў наведаны манастыр Гегард - "унікальнае архітэктурнае збудаванне ў Катайскай вобласці, размешчанае ў цясніне горнай ракі Гохт (правы прыток р. Азат), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Ерэвана. Манастыр унесены ЮНЕСКО ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны. Галоўная капліца пабудаваная ў 1215 годзе."
Такая фось афіцыйная інфармацыя, якую можна паспяхова забыць - пра гэта вы пачытаеце ў вікі, а прыгожыя фоткі пабачыце ў іншых жж. Я ж запрашаю паглядзець на шыкоўныя надпісы на сценах у стылі "тут быў я":
1839 год, Егор! 1840, Рома!
1909
"__ 20 іюля" напісаў па дарэвалюцыйных правілах рускай мовы невядомы нам Краўчанка
1849
І вельмі шмат куды старэйшых сакральных надпісаў на армянскай мове.
Толькі дзеля гэтых надпісаў варта ехаць у Арменію!
А яшчэ ля аб'ектаў са спіса ЮНЕСКО ў Арменіі ставяць інфармацыйныя стэнды, напісаныя шрыфтом Брайля. Арыгінальна, але навошта?