Дарэчы праз flightradar можна пасачыць за самалётам "Белавіі" ў ліўрэі World of Tanks і даведацца пра яго ўзрост.
Такім чынам, Boeing 737-3Q8 выпушчаны ў 1993 годзе. Учора прыляцеў з Астравы, дзе яго фарбавалі. А сёння зрабіў першы пасажырскі рэйс у новай афарбоўцы ў Маскву, вярнуўся ў Мінск і зараз знаходзіцца ў небе па дарозе ў Гановер.
UPD
За той жа дзень EW-254PA паспеў зрабіць трэці рэйс туды-назад - чартарам у Варну. Шчыра кажучы, яне ўяўляў, што ў Белавіі такая шчыльная загрузка самалётаў.