Minsker - чым можа парадаваць вокладка на пашпарт?

Jan 21, 2016 15:31

Я ўжо пісаў пра свой сямейны бізнэс - краму скураных рэчаў minskerwear.by. А зараз, знаходзячыся хоць і ў зімовым, але цёплым Катары, я вырашыў зрабіць тэст-драйв нашай мінскераўскай вокладкі на пашпарт і парадаваць вас сонечным надвор'ем.




1. Я выйшаў на цэнтральную набярэжную горада пад назвай Corniche.


2. На беразе Персідскага заліва мне не сорамна даставаць з шырокіх штанін пашпарт у вокладцы Minsker з натуральнай буйвалінай скуры.


3. Маленькая кішэнька - для сім-карт. Гэта зручна ў вандроўках, калі трэба мяняць сімкі. З такой кішэнькай яе гарантавана не згубіш.


4. Я карыстаюся гэтай вокладкай 5 месяцаў. Як бачыце, стан добры, нідзе нічога не разлезлася. Шоў роўны, усе ніткі на месцы.


5. Прыемная ўнутраная паверхня.


6. Тры кішэнькі для картак (пры жаданні ў кожную кішэню змяшчаецца па 2-3 карткі). У вандроўках я заховаю тут бонусныя карткі авіякампаній.


7. На водціску, калі не пазналі, граф Чапскі. Вядомы мінскер 19 ст., аматар піва і прыгожых мастацтваў.


8.


9. І трошкі мясцовых краявідаў набярэжнай Corniche.


10.


11. Сучаснае мастацтва.


12.


13.


14.


15.


-----
Вокладку можна купіць у нашай інтэрнэт-краме - minskerwear.by. Дастаўка па Мінску і па Беларусі. За мяжу - пакуль не, але гэта чыста бюракратычная працэдура будзе вырашана на працягу месяца.

А для сваіх чытачоў у жж я зраблю зніжку - пры заказе на сайце ўказваеце кодавае слова "tumash" і плаціце на 15% менш.

minsker

Previous post Next post
Up