Minsker

Dec 24, 2015 09:51

Паўгады пасля вяртання з Індыі прайшлі ў працы над уласным брэндам скураных вырабаў. Гэта была цэлая гісторыя - я працаваў у Катары, мая жонка і галоўны кіраўнік праекта - у Беларусі, сябры-дызайнеры - у Нямеччыне і Мінску. Вытворчасць мы знайшлі ў Індыі - гэта фабрыка, якая шые для Levi's і Fossil, і ўвогуле было нечакана, што яны выслухалі нашыя crazy ідэі і пагадзіліся супрацоўнічаць.

У выніку атрымаліся, як мы лічым, якасныя і прыгожыя рэчы, якія будуць служыць не адзін год. Называецца MINSKER - гэта рэчы для нас, жыхароў Мінска. А таксама для варшаўцаў, масквічоў, берлінераў, якія хочуць адчуць сябе часткай Мінска)).

Сёння настаў дзень перарэзаць чырвоную стужку!



Вынік тут: http://www.minskerwear.by
Офлайн тут: 23-31 снежня 2015, Навагоднім кімашы ў БелЭкспа па вул. Янкі Купалы, 27

minsker

Previous post Next post
Up