(no subject)

Jan 06, 2008 18:25


ВАСІЛЬ ЛЯВОНАЎ

Прызнаюся, калі пачуў, што пасля вызвалення з турмы Васіль Лявонаў паехаў у ААЭ на месяц адпачыць, думаў: ён больш не вернецца. У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах жыве яго малодшая дачка Зоя з мужам-бізнесменам. Пасля таго, што адбылося, Васіль Севасцьянавіч меў на гэта і права, і падставы. Аднак я памыліўся. І гэта памылка была вельмі прыемнай.

Васіль Севасцьянавіч Лявонаў нарадзіўся 16 красавіка 1938 года ў вёсцы Дубеяц Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Чарнобыльская зона, зараз, лічы, вёскі больш няма. Няма малой радзімы. Бацька Васіля загінуў на вайне, таму гадавала будучага сакратара абкама КПБ, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання адна маці. І вуліца. Калі я рабіў кнігу «Лёсы», Лявонаў успамінаў: «Старэйшыя прымушалі паліць, інакш - у зубы. Пасля першай-другой папяросы выцягвала душу, пасля трэцяй - ужо прызвычайваўся».

Пасля школы паехаў паступаць у Горацкую сельгасакадэмію, але ў той год увялі льготы для «армейцев и производственников». У Лявонава не было ніякіх шанцаў. З прыёмнай камісіі ён забраў дакументы пасля першага ж экзамену па хіміі, дзе пры выдатным адказе нечакана атрымаў «добра» і пад настрой перакінуў іх у Шадрынскае вышэйшае ваеннае вучылішча. Але за месяц жыцця ў казарме да першага экзамену «перагарэў» і вярнуўся дадому.

Стаў працаваць цесляром у калгасе «Кранштадт». Прывёў да ладу хату, усё адрамантаваў і паехаў у горад Шахты зарабляць грошы. Шахту Чырвонагвардзейскую 12/13БІС запомніў на ўсё жыццё.

Праз год вярнуўся і паступіў у БІМСГ (Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі). Лявонаў быў студэнтам, як кажуць, «пры грошах», нават купіў маці карову. Я, напрыклад, больш такіх студэнтаў не ведаю.

Калі запрашаў сваю будучую жонку Антаніну Міхайлаўну ў тэатр, то квіткі купляў у партэр.12 сакавіка1963 года Яны пабраліся шлюбам. За час сумеснага жыцця змянілі 24 месца жыхарства.

Антаніна Міхайлаўна нарадзіла трох дачок - Таццяну, Святлану і Зою. Мабыць, гэтыя жанчыны і дапамаглі Лявонаву асіліць усе выпрабаванні лёсу. Мабыць, пра такіх, як яны, і сказаў французскі пісьменнік Луі Арагон: «Жанчына - будучыня мужчыны».

У 1964 годзе Лявонаў скончыў БІМСГ. Першым працоўным месцам стала пасада інспектара-арганізатара па механізацыі Краснапольскага вытворчага ўпраўлення. Праз некалькі месяцаў яго прызначылі інжынерам-механікам саўгасу «Клімавічскі», а праз тры гады - дырэктарам саўгаса «Міласлаўскі». У 1972годзе Лявонава зрабілі першым намеснікам начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, а ў 1975 -м абралі старшынёй Горацкагарайвыканкама.

У 1975 годзе пачынаецца яо партыйная кар’ера. Спачатку Лявонаў становіцца першым сакратаром Горацкага райкому КПБ, у 1979-м - сакратаром, а ў 1982-м - першым сакратаром Магілёўскага абкама КПБ. Па савецкіх стандартах - цар, бог і воінскі начальнік адной шостай тэрыторыі Беларусі.

Але ў 1989 годзе запахла пераменамі. Выбары народных дэпутатаў, каліўжо за дэпутацкіямесцы прыходзілася змагацца ўсур’ёз. На адной з выбарчых акруг сышліся дырэктар саўгаса Лукашэнка і прэм’ер Кебіч. Перамога апошняга была вынікам працы перш за ўсё Лявонава, які кінуў сваю выбарчую акругу, дзе таксама балатаваўся, і ўсе сілы накіраваў на дапамогу Кебічу.

А праз год Васіль Севасцянавіч, адзіны з сакратароў абкамаў КПБ, у той самай акрузе, дзе пацярпеў паразу на выбарах у саюзны парламент, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12 склікання. Таго самага,дзе пазней Лукашэнка назаве яго сваім настаўнікам.

Тады ж Лявонаў па асабістай ініцыятыве саступіў крэсла ў абкаме КПБ Вадзіму Папову і стаў кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама. Нагадаю, што адбылося гэта амаль за год да жнівеньскага путчу 1991 года. Сам путч Васіль Севасцянавіч сустрэў у Германіі, дзе амаль тры гады працаваў гандлёвым прадстаўніком Беларусі. У Германію ён ехаў чалавекам, які стаў сумнявацца ў перавагах савецкай формы гаспадарання, а вярнуўся адтуль перакананым “рыначнікам”. І ўсімі сіламі імкнуўся рэалізаваць рэформы на практыцы, хаця б у адной галіне - сельскай гаспадарцы.

Па дакладна распрацаваных пад яго ж кіраўніцтвам праграме і плану. Па сутнасці, ён быў першым са «старой» і «новай» наменклатуры, хто ўсур’ёз узяўся за рэформы. На жаль, ці не адзіным.

І быў спынены. Але паспеў надаць ім той стартавы штуршок, які надзвычай актуалізаваўся ў сённяшняй сітуацыі, якая з відавочнасцю патрабуе сістэмных пераўтварэнняў.

Перш за ўсё, па ініцыятыве Лявонава, пры падтрымцы тагачаснага прэм’ера Міхаіла Чыгіра, у лістападзе 1994 года сталі больш рэальнымі цэны практычна на ўсе прадукты харчавання. Цікава, што з Сочы Лукашэнка вярнуўся ў Мінск 11 лістапада 1994 года, Але чапаць тады Лявонава не стаў. Разумеў яго ролю ў выратаванні беларускай эканомікі. Васіля Севасцьянавіча арыштавалі толькі 11 лістапада 1997 года. Звычайнае супадзенне. Тэлекарцінку, як міністра арыштоўваюць у службовым кабінеце, надзяваюць наручнікі, бачылі ўсе. Шок.

Першапачаткова Лявонава абвінавацілі ў падрыхтоўцы забойства магілёўскага кантралёра Яўгена Мікалуцкага. Маўляў, той дзейнічаў сумесна са Старавойтавым. Аднак асудзілі Лявонава за іншае: за хабар увыглядзе гарнітура з лазы, за які быццам бы не было заплачана. У суд з 220 сведак не выклікалі толькі аднаго, але самага галоўнага - Васіля Канстанцінавіча Старавойтава, на прадпрыемстве якога і быў выраблены той саамы гарнітур.

Калісьці сумна вядомы сталінскі пракурор Андрэй Вышынскі лічыў царыцай усіх доказаў прызнанне віны самога «вінаватага». У справе Лявонава следства і суд абмежаваліся ўсяго толькі пратаколам допыту Старавойтава. Нават на суд прывозіць яго не сталі. Мабыць,нехта баяўся, што там той скажа нешта непажаданае. Помніцца, пракурор запрасіў 8 гадоў зняволення Лявонаву, а суд «даў» толькі чатыры. Дарэчы, сам суд цягнуўся звыш пяці месяцаў і «забойства» ператварылася ў 115 долараў нанесенных дзяржаве страт. Прысуд прагучаў 14 студзеня 2000 года, але вызвалілі Лявонава праз 9 месяцаў па амністыі і толькі тады, калі прыйшла тэлеграма пра смерць роднага брата Івана.

Пра адносіны паміж Лявонавым і Старавойтавым трэба сказаць асобна. Па сутнасці ён, як кажуць, «здаў» свайго міністра, і было б цалкам лагічна, калі б той змяніў сваё стаўленне да двойчы Героя Сацыялістычнай працы. Аднак гэтага не адбылося. Наадварот, Васіль Севасцьянавіч не аднаразова падкрэсліваў, што, які раней, ставіцца да Старавойтава з вялікай павагай. І гэта - шчыра, ад душы, а не для піяру. Лявонаў проста дараваў Старавойтаву тую слабасць, добра разумеючы, як таго былі павінны «ламаць». Прычым, я ўпэўнены, што многім іншым такая высакароднасць не пагражае.

Рэч не пра помслівасць. І не пра мяккацеласць. Калі патрэбна, Васіль Севасцьянавіч бывае даволі жорсткім. Я, напрыклад, быў сведкам, як Лявонаў «распекал» журналіста А. Гуляева Быццам перад ім хлопчык, а не чалавек, якіпражыў амаль палову стагоддзя. Гэта не ёсць добра. Свайго роду радзімая пляма стылю кіраўніцтва савецкай адміністрацыйнай школы. Справа тут яшчэ і ў жаданні дамагчыся неабходных дэмакратычных перамен у Нашай краіне. А яны магчымы толькі тады, калі ёсць яснасць адносін, межаў абавязкаў і адказнасці.

Узгадваецца вельмі непрыгожы выпадак з прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Выбарчым штабам Уладзіміра Ганчарыка кіравала Валянціна Палевікова. А калі Ганчарык стаў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі, ён прапанаваў на гэту пасаду ВасіляЛявонава. Палевікова пра гэта ведала. Стварылася сітуацыя падвойнага кіраўніцтва, што было не на карысць справе.

Яшчэ адзін выпадак. Добра памятаю, што падчас адной з прэс-канферэнцый менавіта Лявонаў перадаў Ганчарыку проста унікальныя звесткі пра зніклых палітыкаў, аднак апошні такой “бомбай” належным чынам нескарыстаўся.

Удзел Лявонава ў тых прэзідэнцкіх выбарах - бадай што самая значная старонка яго дзейнасці як апазіцыйнага палітыка. Яго ўплыў у вызначэнні канфігурацыі апазіцыйнага блока, стратэгіі і тактыкі кампаніі дастаткова важны. Па ацэнках адных - з перавагай пазітыўных вынікаў, паводле другіх - наадварот, негатыўных. Але тут я б хацеў падкрэсліць іншае: Лявонаў ніколі ні ў адной з жыццёвых сітуацый не ўспрымаў дваістасці ў выбары пазіцыі і адкрыта вызначыў сваё месца. Больш таго, ён на той час аказаўся першым, і ці не адзіным са старой наменклатуры,хто не толькі зразумеў, але і напрактыцы імкнуўся зладзіць дыялог паміж наменклатурай і апазіцыяй. Як неабходнай перадумовы перамен. На жаль, бакі, найперш наменклатурны, на той час да гэтага былі не гатовы. Як, на жаль, і сёння час.

У 2002 годзе Лявонаў стварыў і ўзначаліў рэгіянальны фонд «За новую Беларусь». Зарэгістравалі яго ў Расіі. Не таму, што фонд займаўся расійска-беларускімі адносінамі. Проста айчыннае Міністэрства юстыцыі рабіць гэта адмовілася. «Займаўся», таму што не займаецца зараз. На жаль, у сённяшнім кіраўніцтве Расіі вырашылі, што займацца Беларуссю больш не трэба.

Сказаць, што ў гэты момант Лявонаў робіць нейкі бізнес у Расіі, было б не вельмі даклад на. Ён па ўзросту даўно ўжо не працуе. А расійскіх бізнесменаў проста кансультуе, бо ведамі і вопытам у галіне сельскай гаспадаркі валодае сапраўды унікальнымі.
Previous post Next post
Up