А ў Беларусь прыйшла вясна :)
Распусьцілася нават "кветка разладу", за крадзеж 25 адзінак якой з чужой клюмбы дваіх жанчын ледзь не асудзілі на днях па крымінальным артыкуле ў Віцебску.
Расходнік востры (Sedum) - ачыстак, заячая капуста - лекавая расьліна, шырака вядомая ў Беларусі і Ўкраіне, выдатны меданос і прыгожая яскравая кветка, якая застаецца зімаваць на клюмбах і цудоўна пераносіць невялікія марозы. радуючы вока на белым сьнезе. Зімой яго можна лёгка прымусіць распусьціцца ў хатніх умовах. Шэраг відаў расходніка ўнесены ў Чырвоны сьпіс Міжнароднага Зьвязу Аховы Прыроды. Шырака выкарыстоўваецца ў народнай мэдыцыне.
25 студзеня. Менск, Серабранка.
https://www.belaruspartisan.org/blogs/grachanikava/19552/