А хто ж не ведае, што Бярэзіна - найвялікшая рэчка Беларусі. Астатнія альбо пачынаюцца па-за кардонам, альбо туды уцякаюць, альбо невялічкія, і толькі нашая Бярэзіна тут пачынаецца, тут у Дняпро і ўпадае. Есць з такой жа назвай і горад, але да напалеонаўскай пераправы дачынення не мае, як і герб "Ліс" - да чырвонай лісіцы з выглядам ваверкі на гербе Беразіно (на самой справе "ліс" - гэта страла з двумя перакладзінамі, што тая лісіца трымае). Наогул, цудоўныя паэтычныя падрабязнасці пра мясціну можна пачытаць у
Дзеда Талаша, цікавую гісторыю пра Патоцкіх - у
AzarkinM, а тут, як вядома, можна толькі на цэнтравы помнік У.І.Леніну паглядзець (г.Березино, Минская обл., Беларусь)
Спраўляюць у Беразіно фэсты "Бярэзiнскiя лыжкары" ды "Бярэзінская рампа", але зараз жа каляды, а калядныя звычаі у бярэзінскіх вёсках своеасаблівыя: там каляду на дуб усцягваюць. Бяруць драўляную баранУ, упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі і "барануюць" гэтай "калядой" вуліцу да вызначанага дуба, дзе з ей і развітваюцца - зацягваюць на дрэва і водзяць карагоды з прыпеўкамі. Паганскія хрысціяне шмат вякоў назад такія словы сачынілі, што і зараз гучаць накшталт каляднага тосту:
Дзякуй табе, Каляда, за добрыя дары!
Не будзем клясці, што цяжка нясці,
А будзем хваліць, што ўмееш дарыць!
Добра гучыць. Як парада Кураеву, каб ведаў, што падчас Раства трэба рабіць. От дзе сапраўдны паганец. Нават я сёння збегала на калядны канцэрт не столькі святочныя песні паслухаць, колькі на епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана паглядзець. Не, не "галубы". Звычайны.
З калядамі! Варажыце, але меру ведайце.