(no subject)

Apr 09, 2012 14:24



Лятучы Універсітэт аб’яўляе

Новы семінарскі курс:

Тэкстуальная крытыка і канон Новага запавету

Выкладчык: доктар багаслоўя ( PhD, STD ) Ірына Дубянецкая

Бібліі - фундамэнтальны культуратворчы  тэкст.  Гэта корпус тэкстаў нашае цывілізацыі, на інтэрпрэтацыях якога ўзьнікалі й узьнікаюць шматлікія духоўныя, інтэлектуальныя ды грамадзкія інстытуцыі, школы й традыцыі і які, аднак, не спыняе ўражваць і натхняць усё новыя пакаленьні дасьледчыкаў.

Навука і мастацтва інтэрпрэтацыі тэкстаў Бібліі, праца з імі - ёсць сапраўдны унёсак у развіццё нацыянальнай і агульнай чалавечай культуры і мыслення. Але, што трэбы ведаць, якімі метадамі і валодаць, каб сёння працаваць с тэкстамі Бібліі?

Прапанаваны курс знаёміць з базавымі прынцыпамі тэкстуальнай крытыкі і гісторыяй фармавання канону Новага запавету.  Але ня толькі знаёміць.  Засваенне першасных ведаў пра працу з тэкстамі Новага запавету будзе адразу спалучацца с спробамі першых крокі ў бібліістыке, у развіцці беларускіх веды ў гэтай сферы.

Курс арынтаваны на актыўную самастойную - індывідуальную і групавую  - працу удзельнікаў  па даследванню пытанняў, звязаных з фамаваннем канону Новага запавету, праблем  тэкстуальнай крытыкі. Плануецца, што удзельнікі ня толькі атрымаюць веды, але зробяць свой унёсак у развіццё беларускай думкі і культуры.

Курс разлічаны на 10 заняткаў (па пятніцах). Пачатак 20 красавіка, у 18.30.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленныя

Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць ліст ( да 16 красавіка) на адрас flyuniby@gmail.com  з наступнай інфармацыяй:
• прозвішча і імя ўдзельніка,
• месца працы ці навучання,
• ці былі Вы удзельнікам курсаў Ірыны Дубянецкай раней,
• кантактныя тэлефоны і e-mail.

17 красавіка ўсе  ўдзельнікі атрымаюць дадатковую інфармацыю пра месца правядзення заняткаў
Previous post Next post
Up