URBI ET ORBY - Ірына Дубянецкая

Mar 21, 2012 14:37



Інтэрв'ю з Глебам Лабадзенка
....Ірына Дубянецкая - доктар філасофіі і адзіны ў Беларусі свецкі доктар сакральнай тэалогіі. Навучалася ў Брытаніі і Бельгіі, але жыла і жыве тут, бо яе мара - беларуская Біблія.


На беларускай мове ёсць тры поўныя пераклады Бібліі і шмат няпоўных, тым не менш у назве лекцыі спадарыня Ірына правакуе, сцвярджаючы, што Беларусь жыве 1000 гадоў без Бібліі. Як так?

Вельмі важна паглядзець, што ёсць перакладам Бібліі. Пераклад з чаго і куды? Пераклад тэксту звычайна робіцца з арыгінала на нейкую жывую літаратурную мову. На сучаснай беларускай мове няма ніводнага перакладу, зробленага з арыгінальных біблейскіх моваў - яўрэйскай, арамейскай, грэцкай....

.....Суседзі нашыя парупіліся, каб займець сабе Біблію, перакладзеную з арыгінальных моваў. Нямецкі і англійскі варыянты - гэта часы Рэфармацыі. Расійскі - гэта ХІХ стагоддзе, бо там заўжды ўсе працэсы адбываліся нашмат пазней, чым у Еўропе. Але расійскі пераклад Бібліі фактычна сфармаваў расійкую літаратурную мову, зафіксаваў яе. Так было і ў англійскай і нямецкай мовах свайго часу. Чаму так адбываецца, што Біблія фармуе літаратурныя мовы? Таму што аб’ём і разнастайнасць біблійных тэкстаў такая, што лексічна і граматычна ахоплівае ўсе пласты мовы, гэтага робіцца дастаткова, каб працягваць далей пісаць у тым жа лінгвістычным полі. І калі б у нашаніўскія часы ў пачатку ХХ стагоддзя былі кінутыя сілы, каб зрабіць годны пераклад Бібліі на беларускую мову, мы б цяпер не мелі той сітуацыі, якую маем: адзін варыянт мовы, другі, трэці…
Previous post Next post
Up