Mar 29, 2009 22:27
Часта думаю, што жывёлы лепшыя за людзей. На вялікі жаль, пра гэта не даюць забыцца самі людзі:
У Бабруйску сталі масава знішчаць бяздомных сабак. Але не ў гэтым справа. Справа ў тым, што начальнікі, якім не хапае грашовых сродкаў на ўсыпленне, вырашылі іх проста забіваць.
І вось некалькі манцёраў, узяўшы малаткі, "пайшлі на справу".
Сабакі, якіх яны забілі, жылі пры АТС, іх падкормлівалі, з імі бавіліся дзеці... Сабакі былі ручныя і даверліва пайшлі на кліч забойцаў.
Нежывёльны крык стаяў на ўсю вуліцу, калі людзі нішчылі тых, каго яшчэ ўчора кармілі з рукі. Нечалавечы ўчынак - учынак па загадзе.
П.С. Жанчына, што з акна ўбачыла гэтую расправу, ляжыць з інсультам.
людзі,
жах,
выпадак,
забойства