Я лю вас, КАРЧЫ!!!!

Jul 11, 2008 23:20


Бабруйск-Слуцак-Івацэвічы-Косава-Ваўкавыск-Ружаны-Шчучын-Гародня-Скідзель-Менск-Бабруйск. 4  дні.

Я ніколі не забуду:
1. Фразы: "Але ж ты і корч!!!", "Гыно...", "Пагналі!", "Малыха" і трохі іншых.
2. Мой ДН пад дождж, у поўнасцю мокрым адзенні, з поўным шчасцем у душы. Карчы, вы зрабілі мой ДН лепшым!!!
3. Сталоўкі, што мы абышлі...
4. Машыну-навозавоз, што везла нас, стомленым сонцам і дажджом, з амаль нявыезнай трасы Слуцак-Івацэвічы.
5. Івана Іванавіча Капітана, у якога мы ночылі і бачылі яго перша раз у сваім жыцці. Бацька знаёмай з радасцю прыняў нас без яе прыстунасці, накарміў, напаіў, паклаў спаць... Іван Іваныч, ваш кампот нам будзе сніцца...
6. Новых знаёмых з Івацэвічаў. 
7. Тое, як мы куплялі ў Ваўкавыску кеды, а ў Косава мячык...
8. Тое, як Жэка вучыў мяне граць у футбол.
9. Кіроўцу, які паказваў Жэку, як лятаюць самалёты і не сачыў за дарогай, кіроўцу, які павёз нас паказваць будаўніцтва свайго дому ў нейкай вёсцы...
10. Панчохі з запіханымі ў іх гарбатай і цукеркамі...
11. Гульню "Есть контакт", правілы якой не ўкладваліся ў маёй галаве...
12. Від Гародні з нашай паляны. Уся Гародня на далоні...
13. Салацік "Сырны"
14. Зоркаспад))))) Я загадала жаданне, дарэчы.
15. Альтанку ў Косава, у якой давялося праседзець шмат часу, чакаючы, пакуль дождж скончыцца...
16. Кавярню "У Тадэвуша", халодная "Аліварыя", халодная заля, дождж, дождж, дождж...
17. Фразу "Я танк" падчас халоднага дажджу, калі ташчыш пакункі з ежай для астатніх, а табе за шыварат льецца дождж...
18. Ралявыя гульні "брат"-"сястра".
19. Вас, мае КАРЧЫ. Я ВАС ЛЮБЛЮ, ВЫ РОБІЦЕ МАЁ ЖЫЦЦЁ ЯРКІМ!!!!!!!!
20. Як на кірмашы ў Ваўкавыска мадам, што прадавала нам кеды, паіла нас гарбатай. Я была АБСАЛЮТНА шчаслівай.
21. Паездку ў Бабруйск са звар'яцелым кіроўцам, пахам бензіну ці чаго там... Хаця ўсе былі спакойныя, у мяне было адчуванне, што не даедзем...
22. Косаўскага архітэктара Антона... "Здалёк сапраўды ўсё выглядае лепей"...

Адзінае, аб чым я шкадую, гэта тое, што я не сфатаграфавала Ружаны і мы не заехалі ў Слонім...
Але ўсё толькі пачынаецца. І хай сёння нам сумна, што ўсё скончылася, але заўтра ўсё будзе "чыкі-пукі")))))))))))


Слуцак.



Па-за Слуцакам.



Кіроўца запытаўся, ці хочам мы паглядзець на гэтыя ваенныя забудовы. Мы не маглі адмовіцца...



Хм... Пакуль трэба было чакаць на Ганну і Яўгена, валялася перад Івацэвічамі, недалёка ад трасы і фатаграфавала кеды, трасу, неба, траву... А потым запіхала панаму, сурвэткі, паперы розным ў касметычку і пачала граць у футбол. Да Косава па мячык мы яшчэ тады не даехалі...



Мае яшчэ сухія кеды...



Навозавоз. Ну, яно бачна...



Касцёл у Косава



Косава



Косава



Косава



Косава



Мы ў альтанцы ў Косава... Я гатуюся да паходу ў краму.



Траса з Ваўкавыска



Я іх не любіла. Але яны былі паўсюль!!!



Палова каманды "Карчы"- "дзяўчонкі"



Мае новыя кеды з Ваўкавыска і мячык з Косава...

спын, лета, Беларусь, сябры, радасць, падарожжа

Previous post Next post
Up