Марыён Каціяр.

Jul 05, 2008 01:43


У працяг папярэдняга паста.
Адно з анкетных пытанняў гучала так- любімая акторка. І колькі іх за ўвесь час перавялося... Замежныя, расейскія, адна беларуская (куды ж без "Анастасіі Слуцкай")...
Сёння любімай няма. Але ёсць адна, стужкі з якой магу глядзець і глядзець- Марыён Каціяр. Для тых, не ведае ці не памятае- ці глядзелі вы "Жыццё ў ружовым колеры"? А "Закахайся, калі зможаш"? Ну "Таксі"-2 вы дакладна глядзелі... Гэта далёка не поўны спіс яе прац, але, пэўна, гэта адны з самых папулярных.
Не магу зразумець... Яна мне некага нагадвае, прычым з маіх знаёмых, некага вельмі блізкага, але здагадацца, пра каго гаворка ідзе- выбачайце, не маю магчымасці.
Неяк Марыён заўсёды шчыра паводзіць сябе перад камерамі, без гэтай напружанай усмешкі, калі шчокі пачынаюцца ліхаманкава трэсціся самі па сабе ад занадтага напружання сківіцаў ці ад гэтага маўклівага скрыжату зубоў ад 15-га няправільнага кадра... Заўсёды спакойна, заўсёды таленавіта, без спадаў, толькі наперад. І, дзякуй Богу, пакуль у гэтай дзяўчыны ёсць стоп у адносінах да крутых, але пустых стужак. 
Не ведаю, што яшчэ сказаць, а больш пуста расхвальваць не хочацца...




кіно, акторка

Previous post Next post
Up