Jan 31, 2008 16:36
Іду пасля стаматалагічнага кабінета. Твар трохі апухшы, казаць нічога не магу, толькі мычаць- зрабілі моцную замарозку...
Вяртаюся дадому, значыць. А перад пад'ездам дворнічыха, зусім мне не знаёмая, навенькая нейкая. Пытаецца ў мяне, якая зараз гадзіна. Я забываюся на замарозку і нешта мычу ў адказ.
Словы дворнічыхі:
-Ты паглядзі, п'янь-та какая,а! Мамка та папка небось-то алкаші тожа! І выглядзіт прылічна, а п'е!!! П'янюга няшчасная, каб цебе... Алкашка....(далей занадта нецэнзурна).
Я не магу падавіць смех і ўжо смяюся на ўвесь двор, паспешліва шукаю ключы і забягаю ў пад'езд.
Зараз размаўляю ўжо нармальна, але выходзіць з хаты пакуль не хочацца...
смешна,
здарэнне,
Бабруйск