Sep 22, 2007 15:05
Сёньня раніцай піла я сваю першую гарбату перад тэлевізарам... Пачатак інтрыгоўны, праўда?
А здарылася ўсяго вось што:
У суботняй музычнай праграме "Esо" (здаецца) госьцем была зорка чэскага музычнага пэрону Пэтр Коларж. Дык ён там сказаў (я не зразумела, у якой сувязі наогул), што 21 год таму ён быў у Беларусі і выступаў у Гомелі. А Гомель тады, сябры мае, каб вы ведалі, быў беларускай сталіцай.
Вядоўца ўсё ж дазволіў сабе дадаць, што сёньня гэта ўжо ня так. Дзякуй хоць за гэта. Праўда, дзе цяпер сталіца , ён не ўдакладніў. Відаць, баяўся памыліцца... Гэта не зьдзіўляе. Зьдзіўляе тое, што сп. Коларж быў у Гомелі некалькі дзён і за гэты час не пасьпеў заўважыць, што сталіца краіны ў іншым месцы...
Бывае ж...
А яшчэ я так і не змагла зразумець, ці ўяўляюць яны абодва, што гэта такое - Беларусь. Бо размова неяк нечакана пераскочыла спачатку на расейскую мову, у якой няма слаўнай літары ř (і што, безумоўна, вельмі сьмешна - ня мець такой неабходнай літары), а потым і на расейцаў. Я разумею, што Расея - гэта ў чэхаў СССР. Але ўсё ж цікава, яны праўда думаюць, што ён яшчэ існуе?
Чэхія,
гісторыі,
прыдуркаватасць