Аднойчы Сьвінка гуляла ў футбол.
Яна забіла два галы ў сваю браму, ударыла галавою абаронцу чужой каманды, атрымала чырвоную картку й пабілася з судзьдзём.
Пасьля другога тайму Сьвінка зачынілася ў шафцы ў раздзявальні.
“Сьвінка, ты чаго?”, - спыталі яе іншыя гульцы.
“Цсссс! Хаваюся ад народнай любові!”, - адказала Сьвінка й зачынілася знутры на ключ.
Подпіс пад малюнкам: Сьвінка-футбаліст