Аднойчы Сьвінцы надакучыла зіма.
Яна села ў цягнік і паехала да знаёмага Сурка даведвацца аб вясьне.
"Прачынайся, Сурок, Сьвінка прыехала", - крыкнула яна й пастукала капытцам у ягоную хатку.
Вылез незадаволены заспаны зьвярок.
"Сьвінка, колькі можна?", - прабурчэў ён: "Кожны год адное й тое ж. Колькі разоў казаць - вясна будзе раньняй!".
"Чэсна?", - перапытала Сьвінка.
"Чэсна", - кіўнуў Сурок.
Назад Сьвінка ехала ў прыўзьнятым настроі.
"Весна, весна, весна - прийде!", - падрохквала яна сабе пад пятак.
Да вясны заставалася шэсьць тыдняў.
Подпіс пад малюнкам: Сьвінка й байбак (сурок)