Купляла зборнік дыктантаў малому і ў аддзел дзіцячай літаратуры зайшла паглядзець, што цікавага ў ілюстрацыях. Яно ёсць.
А яшчэ нядаўна даведалася, чаму беларускіх аўтараў і мастакоў няма ў
намінацыях IBBY - таму што няма нацыянальнай секцыі, міністэрству ўзносы дорага плаціць. Ва ўсіх суседзяў ёсць прадстаўніцтвы, а мы ашчадныя.
Затое у нас ёсць
Ciotka, там ужо з намінантамі, мабыць, вызначыліся. Да шортаў і пераможцаў яшчэ пройдзе нейкі час. Пакуль можна самім паглядзець, зрабіць стаўкі.
Здаецца, паўтараецца 2016 - дзьве цудоўныя кнігі Кацярыны Дубовік пазмагаюцца паміж сабой)
Першая - "Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса", выд. Галіяфы
Другая - "Пітэер Пэн", выд. Кнігазбор
Спадабалія вось незнаемыя аўтары. Яны абедзьве падпісаны, як аўтаркі - незразумела, хто ілюстратар.
Маша Чаракова, Марта Чарнова
Першая - "Смелая дзяўчынка", выд. Папуры
Другая - Мікалай і птушыная нечаканасць, выд. Папуры
"Азбука" Рыгора Барадуліна, ілюстрацыі - Лізавета Лянкевіч, выд. Кнігазбор
Вось яшчэ спадабалася - маленькая у вольным стыле)
Анастасія Сакалоўская і навучэнцы студыі «АртДэпо»
"Яршы плялі кашы", выд. Мастацкая лiтаратура
І мілая пра авечак
Марта Герашчанка, выд. Галіяфы