Бразілія: Сан-Паўлу і Foz do Iguaçu

Sep 01, 2011 19:20

У Guarulhos (міжнародны аэрапорт Сан-Паўлу) самалёт Люфтганзы прыляцеў раніцай. Білет на аўтобус ад аэрапорта да гарадскога аўтавакзала Barra Funda каштаваў 31 рэал (~17 USD). Купіўшы білет на начны аўтобус да Foz do Iguaçu на аўтавакзале, я адправіўся гуляць па горадзе. Сан-Паўлу сучасны мегаполіс з насельніцтвам 11 мільёнаў чалавек. Горад не мае яркіх турыстычных выбітнасцяў як, напрыклад, Рыа-дэ-Жанэйра. Перамяшчацца па цэнтры горада і да аўтавакзалаў зручна на метро, хаця, калі ехаць раніцай, вельмі цяжка ўлезці ў вагон.



[Від на горад з хмарачоса Banespa]





[Авеню Паўліста. Аўтобусы ў Бразіліі самі не спыняюцца на прыпынках. Іх трэба лавіць як таксі.]



[Па цэнтры Сан-Паўлу гуляць можна свабодна, бо паліцыі шмат]







[Сабор Сан-Паўлу на плошчы Sé.]



[Прапаведнік перад саборам]



[Чысцільшчык абутку]



[Бамжоў у цэнтры шмат]



На наступны дзень планаваў наведаць Foz do Iguaçu (горад каля мяжы з Парагваем і з Аргентынай) і вадаспады Ігуасу. Вадаспады рэкамендуюць аглядаць з двух бакоў: бразільскага і аргентынскага (лепшы від). Для наведвання аргентынскага боку хацеў зрабіць візу Аргентыны. Зайшоў у аргентынскае консульства на авеню Паўліста, але яно было запоўнена людзьмі і ад гэтай ідэі адмовіўся. Прасцей аргентынскую візу зрабіць у Foz do Iguaçu, але консульства не працуе па выходных. Пасля прагулкі па Сан-Паўлу ў 16.00 сеў на начны аўтобус да Foz do Iguaçu.



[Авеню Бразілія ў Foz do Iguaçu]

Аўтобус у Foz do Iguaçu прыехаў у 7.30. Засяліўшыся ў хостэле, я паехаў да вадаспадаў. Аўтобусы едуць ад гарадскога аўтавакзала да ўваходу ў парк Ігуасу каля 50 хвілін.



[Аўтавакзал у Foz do Iguaçu]



[Тыповы бразільскі аўтобус. Заходзіш у пярэднія дзверы, плаціш кандуктару і праходзіш праз турнікет.]

Білет у парк Ігуасу каштаваў 37 R$ (~21 USD). Касірка доўга спрабавала высвятліць з якой я краіны, мае тлумачэнні і пашпарт не дапамагалі. Потым падышла галоўная цётка, сказала, што нешта там сапраўды ёсць ва Усходняй Еўропе з назвай Беларусь, а база дадзеных у іх не поўная, папрасіла прабачэння і паведаміла, што выпішуць мне білет на "FEDERACAO RUSSA".

Нацыянальны парк Ігуасу, дзе знаходзяцца вядомыя вадаспады, ляжыць на мяжы Бразіліі і Аргентыны. Парк па плошчы вялікі, таму ад увахода да вадаспадаў ходзяць аўтобусы.









[Калі ёсць грошы, над вадаспадамі можна пракаціцца на верталёце.]



[Каля парку Ігуасу ёсць парк птушак Parque das Aves. Уваход каштуе каля 12 USD. Асабліва не ўражвае.]
Previous post Next post
Up