Лукашэнка не памрэ! --

Dec 11, 2011 21:19


...aд сьціпласьці :) Красамоўная падборка „От чего не умрет Лукашенко? (Фото, видео)“ на Хартыі.

...Распавядаюць, што ў 1995 (96?) годзе Лу пабываў упершыню ў Амэрыцы (з нагоды сэсіі ААН) ды там пабачыў у габінэтах розных урадоўцаў патрэты Клінтана. Гэта падштурхнула яго да цудоўнай думкі: даць каманду паразьвесіць, маўляў „на ўзор“ ЗША, „сусьветнай практыкі“, свае патрэты ў габінэтах тутэйшых дзяржустановаў. Дзе раней красаваўся Ленін.
        Пачаткова плянавалася, што афіцыйны партрэт будзе аднаго ўзору. Дык запрасілі фатографа, неўзабаве прынесьці некалькі варыянтаў на ўзгадненьне: каб Сам выбяраў, якім сабе найбольш падабаецца. На некаторых ён жэстачайшчы - на іншых больш лагодны, на пэўных глядзіць воўкам - на іншых усьмяхаецца і гд. Аднак, як распавядаюць, ён паглядзеў - ды загадаў друкаваць усе 6 ці 8 варыянтаў! Ну бо ён сабе падабаецца ўсялякі без выключэньня, ніводнага зь Cябе адкінуць ня здольны :) Гэтак у кнігарнях зьявіўся выбар партрэтаў.
        Першапачаткова той выбар займаў сталы ці стэнды ў гандлёвай залі кнігарняў. Аднак, калі ў 1997 давялося зайсьці ў кнігарню ў цэнтры Менску па тыя патрэты, якія плянавалася купіць дзеля спаленьня неўзабаве на дэманстрацыях - у гандлёвай залі іх раптам не аказалася. „А почему это в вашем магазине нет в продаже портретов Президента?!“ - было зьвернута жэстачайшчым тонам пытаньне да прадавачкі. „Что Вы, есть! есть, у нас большой выбор!“ - заклапочана адказвала яна, - „Идёмте со мной, они у нас выставлены за стеклом в помещении бухгалтерии!“ Працэс выбару курыравала асабіста заведуючая, потым суправаджала да касы ў абыход чаргі; абраўшы пару-тройку, на касе я запытаўся, а чаму-ж то іх цяпер трымаюць не ў гандлёвай залі, а нібы хаваюць, пад шклом ды за жалезнымі дзьвярыма памяшканьня бухгальтэрыі? - „Нам так пришлось сделать, чтоб больше не допускать случаев вандализма со стороны покупателей!“ - быў адказ.
      На гэтым гісторыя аднак не сканчаецца. У самы адказны момант, калі мелася быць іх публічнае спаленьне, перад грамадой і прэсай - раптам аказалася, што патртэты тыя... практычна не гараць, нават з бэнзінам! Вытворцы, а хутчэй замоўшчыкі, відаць таксама прадбачылі, на што тыя партрэты будуць у нас скарыстаныя - ды вырабілі іх зь нейкага негаручага плястыковага матэрыялу. Дык тым, хто спрабаваў спаліць, у выніку давялося іх проста парваць на шматкі, от такая была нязручная неспадзяванка :)

Karcina Repina „Не ждали”, „žach u čałaviečym sercy“, са знакам качэства, z šyrokaha śvietu, ab hetym nielha surjozna, Aŭtabijahrafičnaje

Previous post Next post
Up