...Увесь рух транспарту (і паркоўку) пусьціў-бы пад зямлёй, а нагары аднавіў-бы зеляніну на ўзор
саду пры каралеўскім палацы ў Мадрыдзе выгляду ў 1980-х (здымак зправа), толькі цяпер барбарысу, газонаў і клюмбаў зрабіць на ўвесь пляц, бо ніякіх аўтастаянак у такім месцы. Плошча-сад. Прыгадваю, у 80-х знаходжаньне на зялёнай выспе пасярод - псаваў рух транспарту з усіх бакоў. - Перад касьцёлам пакінуць невялікую адмысловую пляцоўку, аточаную садам ружаў, прысьвечаным ружанцу НПМ :) Можна яшчэ дадаць пару фантанаў. Яшчэ можна пару гандлёвых радоў на ўскрайку, у выглядзе невялікіх густоўных бутыкаў і міні-кавярняў, нп. у выглядзе галерэяў, якія таксама могуць быць арнамэнтаваныя расьліннасьцю, кветкамі (або нават плюшчамі). Ня толькі лаўкі, але і месцы пад навесам, мінімальна прыдатныя ў цёплае надвор'е для расьпіцьця піва працы з лэптопамі праз Wi-Fi. Тады яшчэ можна па пэрымэтру пасадзіць і карэ (а пры такой плошчы - нават і алеі) дрэваў магноліяў, акліматызаваных высілкамі менскага Батанічнага саду. А плітку прэч, прэч, вярнуць пастаўшчыку:) Карацей, агулам гуманістычная плошча, разьлічаная на прысутнасьць людзей. - Думкі з нагоды артыкулу
„20 год таму плошча Леніна стала плошчай Незалежнасці“ ў „Нашай Ніве“. - Толькі-ж уладу ў Менску не абяраюць...