Драўляная архітэктура. Вёска Цацкі

Sep 20, 2015 22:30

З мэтай вывучэння рэгiянальных асаблiвасцяў драўлянай архітэктуры нашага краю, пераважна сялянскай, распачынаю праект "драўляная архітэктура". Асноўная ідэя праекту - фотафіксацыя драўляных сялянскіх сядзіб. Кожны год драўляных хатак застаецца ўсё меней і меней. Няхай хоць на фатаздымках захаваюцца... Далучыцца да гэтага можа кожны!

Ну што? Паехалі!
Сёння мы пабывалі ў Цацках на Лідчыне. Вёска - вельмі старая. Мае вулічную планіроўку. Дамы стаяць ушчыльную адзін да аднаго, шчытамі павернутыя ў бок вуліцы. Пад адным дахам з хатаю размяшчаецца хлеў і іншыя гаспадарчыя памяшканні. Пераважная большасць дамоў былі пабудаваны ў 1930-40-я гг. Маюць прыгожа арнаментаваныя ліштвы.

За апошнiя 10 год калгаснымi уладамi было зруйнавана як мiнiмум 15 запусцелых хатаў у вёсцы. На жаль, мы ўжо нiколi, не даведаемся як яны выглядалi...




































































Лидский район, деревня Цацки, деревянная архитектура, architektura drewniana, powiat Lidzki, Cacki

Драўляная архітэктура, Лідскі павет

Previous post Next post
Up