Гэты будынак - вельмі адметны ў горадзе. Рэдка які заежджы прахожы з фотаапаратам не зловіць момант, каб сфатаграфаваць яго. Няхай фатаграфуюць, бо засталося яму тут стаяць, мабыць, лічаныя гады (год? паў-года?). Улады вынеслі гэтаму дому суровы прыгавор: БУДЫНАК ІДЗЕ ПАД ЗНОС.
Летась апошнія жыхары з гэтага дому, дакладней, з драўлянай прыбудовы, выехалі на новае месца.
Дзейнічае стандартная схема знішчэння нашай спадчыны: высяляюць людзей, дом не абаграецца, дах паступова працякае, праз некаторы час дом прызнаецца аварыйным. Далей у ход ідзе экскаватар...