Што мы ведаем пра брамную вежу Старога замка?

Nov 18, 2018 14:27



Амаль ні ў кога не выклікае сумнення, што праект рэканструкцыі Старога замка ў Гродне, які цяпер рэалізоўваеца, з'яўляецца памылковым. У гэтым матэрыяле я паспрабую ахарактарызаваць асноўныя памылкі пры рэканструкцыі асобнага аб'екта - брамнай вежы - і ўявіць як яна выглядала ў пачатку 17 ст. У прынцыпе, тое, як, на мой погляд, яна выглядала, глядзіце фотакалаж вышэй. Вежа мела два ярусы. Першы ярус меў шырокую браму, якая абрамлялася рэнесансным парталам з трохвугольным завяршэннем. Другі ярус меў шырокае вакно.


Бамная вежа Старога замка. Фрагмент з гравюры Т. Макоўскага 1600 г.
1. Падчас рэканструкцыі брамная вежа набыла дадатковы трэці ярус. Яго існаванне супярэчыць як гравюры Макоўскага,так і пісьмовым крыніцам. У сапраўднасці вышыня вежы ўвесь час была нязменнай. Тры акенцы, якія размешчаны на трэцім ярусе, з'яўляюцца чыстай выдумкай У. Бачкова. У сапраўднасці гэтыя акенцы, якія схематычна паказаны на гравюры, з'яўляліся ні чым іншым як тры секцыі шырокага акна другога яруса.



Форма купалоў брамнай вежы паводле праекта У.Бачкова, на гравюры Т. Макоўскага і воданапорнай вежы ў Празе.
2. Форма купала, прапанаваная архітэктарам У. Бачковым, не вытрымлівае крытыкі. Паказальна, што падчас нядаўняга азнаямлення працаў па рэканструкцыі аб'ектаў першай чаргі на Старым замку групай з Міністэрства культуры Польшчы асноўная заўвага тычылася менавіта формы купала. Узамен польскія спецыялісты прапанавалі аказаць дапамогу ў яго праектаванні.
Немалаважнай дэталлю з'яўляецца той факт, што матэрыял, якім Бачкоў збіраецца пакрыць купал з'яўляецца ... нержавеючая бляха. Нонсэнс.

3. Партал, прапанаваны У. Бачковым, не мае аналагаў сярод архітэктуры таго часу, калі быў перабудваны Стары замак у часы С. Баторыя.
Адзіным доказам існавання рэнесанснага парталу пры аздабленні брамы з'яўляюцца два планы замка першай паловы 18 ст. Згодна з імі, па бакам ад уваходу меліся дзве паўкруглыя калоны, пастаўленыя на прамавугольныя пастаменты.



У сяр. 19 ст. партал быў дэмантаваны. Затое архітэктар у пач. 19 ст. паспеў замаляваць рэнесансны партал падчас абмераў усяго Старога замка:



Згадзіцеся, ён моцна адрозніваецца ад прапанаванага У. Бачковым. Зірнем яшчэ раз на планы 18 ст. і сяр. 19 ст.:



Як бачым, на плане сяр. 19 ст. партал ужо адсутнічае. Дарэчы, падобнай канфігурацыі партал сустракаецца даволі часта ў архітэктуры рэнесанса. Прыклад: брама свірскага замку з Украіны:



Звярніце ўвагу на два гербы, размешчаныя па бакам над уваходам. Падобныя гербы апісваюцца над брамай гродзенскага замка. Магчыма, замак у Свіры і гродзенскі будавалі адныя майстры. Падумайце самі: вядома, што архітэктарам гродзенскага замка быў жыхар Львова нехта  Юзаф Райсцін (Не Санці Гуччы).

Кароч, Стары замак чакае шмат новых адкрыццяў. Сумна, што шмат чаго будзе згублена і страчана падчас узвядзення замка Бачкова

UPD. Łukasz Bira крыху падкарэктаваў мой не вельмі ўдалы фотакалаж. Размяшчаю яго тут:



Стэфан Баторы, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, Стары замак

Previous post Next post
Up