(no subject)

Oct 10, 2010 19:55

Зноў сэсія...=) І зноў вучуся... 72 пытанні за 2 дні, гэта не жарт. Засталося 36... Патрымайце за мяне хто што зможа ў аўторак з 9 гадзін. Асабліва тычыцца людзей звязаных з кампутарамі, бо тэст кампутарны будзе, можа вашая аўра спрацуе.=)

Чамусьці на ЖЖ зусім няма часу і натхнення. А столькі ж навінаў і фатаздымкаў... Хто б мяне пнуў, пасля 21га, каб я ўсё напісала, а?)

З аднаго боку ўсё так пазітыўна-пазітыўна, шмат сабакаў, паездак(хоць і ў межах Менску, ну дык і гэта добра). А з другога... сілы скончыліся, дэпрэсія рукой маша. Упершыню нават не ведаю як усё вырашыць. Ну да ладна, пакуль жывая, а там паглядзім.=)

я, сумнае, чаму?, эмоцыі, восень, вучоба, сэсія, універ, экзамены, жыццё

Previous post Next post
Up