Dec 28, 2010 02:11
Говорят, под Новый год,
Что ни пожелается,
Все всегда произойдет,
Все всегда сбывается.
У гэтую нядзелю здарыўся самы сапраўдны ЦУД. Сабака, якога мы амаль што пахавалі 2 месяцы таму, знайшоўся!!! Пакусаны, падрапаны, з абмарожанымі лапамі, вушамі і ўсім, але жывы, такі ж як заўсёды ласкавы і добры. Думаем даць яму новае імя, з якім ён больш не будзе губляцца і пакутваць ніколі. Як жа я ўсё-ткі рада... Хоць трошкі і не верыцца дагэтуль. Буль, не губляйся больш, калі ласка!
Ведаеце, калі здараюцца ТАКІЯ цуды - гэта неверагодна. Мне здаецца, гэта знак, што і ў нашай краіне хутка адбудуцца цуды. Я веру. Бо інакш і быць не можа
сабака,
эмоцыі,
цуд,
зіма,
сабакі,
булькі,
жывёлы,
свет,
Буль,
жыццё