Колькі разоў ня браўся за Новую зямлю, усё ніяк не магу яе асіліць. Тыя шматлікія рэчы, якія апісвае аўтар, проста немагчыма ўявіць, бо ў жыцьці іх ніколі ня бачыў. Праз гэта звычайны коласаўскі рэалізм успрымаецца цяжэй за паэзію Кляшторнага. Варта якой-небудзь катэдры беларускай літаратуры стварыць сайт з тлумачэньнямі кожнае главы паэмы і
(
Read more... )
Comments 9
У Расеі штогод выдаюць да Анегіна каментары - розных аўтараў. Ад Лотмана да Набокава.
А ў нас ніхто не бярэцца...
Reply
у нас мала такой тлумачальнай літаратуры
карыснымі былі б, відаць, выданні з мастацкімі ілюстрацыямі
З цікавасці:
1. А ў школьнай хрэстаматыі хіба няма хоць якіх тлумачэнняў?
2. Паэзія часта ўзнікае там, дзе нам нешта "незразумела". :)
3. У якіх месцах больш за ўсё "буксавалі"?
Reply
Буксую ў тых месцах, дзе найбольш прысутны сялянскі "топас", калі хочаце. Далей за трэцюю главу не заходзіў. Магу адзначыць, што Тарашкевічавы пераклад Пана Тадэвуша даўся нашмат лягчэй, хоць вакабуляр там таксама адметны.
Reply
Reply
Ніяк не забудуся, як мы гуртом, часам камічна, абмяркоўвалі каня :) http://by-mova.livejournal.com/907568.html
Reply
http://euga.livejournal.com/138149.html
З гэтым дакладам я выступала на канферэнцыі, дзе прысутнічалі выкладчыкі і прадстаўнікі Акадэміі навук. Выкладчыкі мяне моўчкі альбо потым падтрымалі. А ўплывовы супрацоўнік АН раскатаў так, што пер'е ляцела. Яны НЕ ЗДАГАДВАЮЦЦА, што людзі там чагосьці не разумеюць. А мы штодня працуем са студэнтамі і адпаведна маем моцную зваротную сувязь.
Reply
Reply
Reply
Leave a comment