Кузьма Чорны: словы з твораў пісьменніка, не зафіксаваныя ў ТСБМ (1/4)
Aug 05, 2013 14:13
Шматкроп'е (...) перад дэфініцыяй асобных слоў абазначае, што разглядаецца толькі значэньне, якое не зафіксавана ТСБМ. У дужках ( ) пасьля слова-тлумачэньня пазначаецца крыніца (калі такая ёсьць), у якой фіксуецца дакладнае значэньне слова. Камэнтар слова непасрэдна з Збору твораў К. Чорнага пазначаецца адпаведна (Збор твораў).
АБАРМОЦІЦЬ, зак. Падмануць. Што ён абармоціў народ, дык гэта права гэтакае? (Бацькаўшчына); Гэта ты, калі ноймеш на работу, то ўсё стараешся абармоціць (ТП) АБСЯМЕЙВАЦЦА, незак. Заводзіць сям'ю. ... можна было жаніцца і абсямейвацца... (Мураваны скляпок) АБЯЗГЛУЗДЗІЦЦА, зак. Здурнець. Ён зусім абязглуздзеў, гэты стары. (Б.) АДКРЫЎДЗІЦЦА, зак. Антонім да пакрыўдзіцца. - Адкрыўдзіцца, калі табе гэтак захочацца (Вераснёвыя ночы) АДГЭБАЦЬ, зак. Адграбсці? Зэнкаў бацька - калгасаўскі конюх - адгэбаў там граблямі ад дзвярэй салому. (Ідзі, ідзі) АДНАКАСЦЬ, ж. Абыякавасць. І ад таго, што ўбачыў Ігнась Макара, зноў яшчэ горш стала рабіцца яму неяк нудна, з’яўлялася аднакасць да ўсяго (Новыя людзі) АДНАМОМАНТНЫ, -ая, -ае. Зроблены, выкананы ў адзін момант. Ён... аднамомантным зіркам акінуў... разлегласць. (Бацькаўшчына) АДХВАСТАЦЦА, зак. Адстаць. ... бо ў ботах... адхвасталіся падошвы ад несупыннага руху па цімкаўскіх тратуарах (У роднай глушы) АПОЙКІ, мн. Ацёкі ад залішняга піцця (апаіць -- даць зашмат вады). Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах. Каля яго клапаціўся стары Стафан. - Апойкі, - сказаў ён. - Хто яго паіў? - (Лявон Бушмар) АПРАТАЦЦА, зак. ... Апрануцца. - У каго, сказаць, няма лішне ў што добра апратацца... (Вясна) АРДЫНАРЫІ, мн. Плата за працу грашыма або натурай. Пасля ён пачаў падгаворваць парабкаў запатрабаваць, каб пан падбольшыў ардынарыі. (Бацькаўшчына) АСОЧНЫ, -ая, -ае. Прым. ад асака. А ўзімку.. выязджалі па гэтае асочнае, парыжэлае за восень, сена (ТП) АХЦАК, м. ? - Не ўспеў яшчэ ад астрога ачухацца за першую жонку, як ужо другую бярэ. От ахцак! (Ліст Якуба Малькевіча) БАРЧЫК, м. Ворчык. Мужчыны і хлопцы, пазвоньваючы барчыкамі і цуглямі, упрагалі коней. (Вясна) БАСЯКАВАЦЬ, незак. Тое, што і басячыць. - А гэты, жулік, басякуе па вуліцах... (У падвале) БОЎТ, м. Спэцыяльны шост для загону рыбы ў сетку [1] А часам, ліха яму, як уб’ецца пад бераг, дык лупім-лупім боўтам, аж засапёмся (Усяму свой час) БРЫДЗІЦЬ, незак. ... Чаўпці, мянціць. Што ты брыдзеш? (Малюнак) БРЫШКАВАЦЬ, незак. ~ Заноситься, чваниться, важничать, фуфыриться (Грінченко). І далёка і блізка. Дзе работа будзе з пілою - нідзе не брышкуем. (Ноч пры дарозе) [Глядзець далей] БУБНЫ, м. Тое, што і бубнач. Як толькі дабяруся да гэтае струны, дык у той жа момант таркану нагой бубнага Фабіяна Свінкоўскага. (Маё дзела цялячае) ВАЛАВОДЗІНА, ж. Цяганіна. Яшчэ да вайны пачалася ўся гэтая валаводзіна. (Бацькаўшчына) ВАЛЯВАТЫ, -ая, -ае. Аб птушцы 'з вялікім валлём', аб чалавеку 'з поўным падбародкам' (Бірыла-2) "Гэта табе, Тадора", - заяўляў ён старой, валяватай і кашлатай курыцы (Вераснёвыя ночы) ВАРШАЎКА, ж. ?? Нейкі чалавек у кароткай бравэрцы - ... дробныя вусы ўгару, сіняя варшаўка нізка над вачыма... (Б.) ВЕТЛІЦА, ж. Дарога, абсаджаная вербамі (Збор твораў) Улас і Кузьма ўвайшлі ў ветліцу пад вечар. (Ноч пры дарозе) ВОКА, ж. ... у выразе ДАПАСЦІ ВОКАМ = расійск. Доглядеть [аўтарскі пераклад]. Напрыклад, у расійскім тэксце: "Через щели в заборе доглядел Володька запустение"... Такім чынам... лепш за ўсё, па-мойму, сказаць: "Праз шчыліны ў плоце дапаў Валодзька вокам да спустошання" (Заўвагі да перакладаў мастацкае літаратуры) ВОЛЛЕ, н. Тое, што і валлё. Каля варот сакаталі куры... і адна... упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем (Вераснёвыя ночы) ВОСЕННЫ, -ая, -ае. Тое, што і восеньскі. Па ржышчы блыталася восеннае белае павуцінне... (Бацькаўшчына); Узышоў восенны месяц (Семнаццаць год) ВЫГАДНАСЦЬ, н. Тое, што і выгоднасць, утульнасць. Гэты вусаты чалавек трымаў рукі ў рукавах..., прыемна адчуваючы цяпло, выгаднасць адзежы. (Б.) ВЫПЫТЛЯВАЦЬ, зак. Давесці нешта да выключнай якасьці [параўн. пытляваная мука (мякка змолатая)] За гадоў тры-чатыры ён мне можа гэты кавалак на юхт вырабіць, выпытлюе так, што... (Бацькаўшчына)В ВЫСАЛАПІЦЬ, зак. ... Нехаця падзяліцца, даць нешта. - А чаму вы малатарні браць не будзеце? Што вы раздумаліся? - Не будзем, - сказаў Уладзя, - няма рахунку жаднага. Ганяй каня тут, пасля там, а малатарні - наколькі ты тут вельмі яе дасі. Ты ж лішне тут не высалапіш (Малатарня) ВЫСКУРАЦЬ, зак. Извлечь выгоду. - Дзяніс, нічога не выскураеш. (Нянавісць) ГАМАТНА (ГАМОТНА), прысл ад гаматны. Тоўста, груба. (Збор твораў, IV); Яна [жонка Зыдора] была высокая ростам, белая хустка гамотна абкручвала яе галаву. (Ідзі, ідзі) ГАМАТНЫ, -ая, -ае. Вялікі, нязручны (Збор твораў, II). Ён быў у шарачковай кароткай, вельмі гамотнай капоце... (Справа Віктара Лукашэвіча) ГАНТАРНІК, м. Тое, што і гантар. ... а дачка пойдзе замуж за якога-небудзь гантарніка і будзе дамешваць у кару купленай мукі (ТП) ГАРБУЗЕННІК, м. Тое, што і гарбузнік. У агародзе лапушыўся гарбузеннік (Мураваны скляпок) ГАРКАЧЭЧА, ж. Гаркота, горыч. Агата паправіла коўдру і выйшла з хаты, поўная гаркачэчы і злосці (Вераснёвыя ночы). ГАСПАДАРСТВА, н. Тое, што і гаспадарка. У гаспадарстве ўсё добра і ўсё патрэбна (Вераснёвыя ночы) ГІЗУНТЫ, мн. ?? Па Захараўскай вуліцы маршыруе, з голымі лыткамі, у портачках без калошаў, аж усе гізунты відаць. (Мяшчане ў густой пары) ГЛАМЯНУЦЬ, зак. Хапіць (Збор твораў, IV) А пнівадзіцкаму папу траха галавы не адкруціў - запарваў на вуліцы ды калі гламяне! за валасы. (Ідзі, ідзі) ГЛУШЫЦЬ, незак. ... Сячы, гасіць. Дастаў сякеру і адразу ўзяўся глушыць хмязняк. (Нянавісць) ГЛЫМЗАНУЦЬ, зак. Грызануць, адкусіць. Мо а думаеце цяпер, граючы, па-людску закусіш?! Бронь божа! Хіба яблык глымзанеш, больш нічога. (Маё дзела цялячае); На, Тодар, хоць яблыка глымзані. (Фэст) ГЛЯІЦА, ж. Глеістая глеба, ад глей - вязкая глинистая почва. На панскіх і на княжых абшарах, дзе зямля горшая, там запушчаны лясы, а тут - і гляіца, і камяніца, і добрая зямля - усё пайшло ў загоны. (Бацькаўшчына) ГОРАДЗЕНСКІ, -ая, -ае. Тое, што і гродненскі. ...чацвёра дзяцей і жанчына - гаспадыня і маці - прыгожая горадзенская сялянка (Начлег у вёсцы Сінегах) ГОРАСЦЬ, ж. Горыч. Горасць мучыла яе (ТП) ГОРНІЦЦА, незак. Жаліцца, гараваць. Ён скрадзіўся, ён горніўся перад людзьмі, перад сабою, гэты чалавек. (Б.) ГРАДУС, м. ... Радок, баразна пасаджанай бульбы, гародніны (Каўрус). - Пакідай, годзе грабсціся, усё роўна гэтых двух градусаў да вечара не выбераш (Вераснёвыя ночы) ГРАСА, ж. Цяпка, капачка. Марылька і маці збіралі каменне, нават месцамі выкарчоўвалі грасамі задзірванелыя кусты пырніку (Бацькаўшчына) ГЭЦНУЦЬ, зак. Скочыць. Сабака гэцнуў цераз частакол... (ТП) ДАПІСЧЫК, м. Той, хто дасылае свой допіс у сродкі масавай інфармацыі. ... і разгледзім гэтыя творы, ставячы перад сабой задачу дапамагчы з гушчы вясковых літаратурных дапісчыкаў выявіцца сапраўдным пісьменнікам (Літаратурныя творы прозай вясковых аўтараў) ДЗВІНКЛІВЫ, -ая, -ае. Звонкі. ... дзе молат з вострым дзвінклівым гукам падаў на зубіла (ТП) ДЗЕРПАНУЦЬ, зак. Падрапаць, абдзерці. - ...Ды, дзерпануўшы мяне, спалохаўся, ды калі драпане ўцякаць... А пазуры, як у савы, каб яны яму павылазілі (Маленькая трагедыя) ДЗЯГА, ж., ...у выразе: ДАЦЬ ДЗЯГУ. Збегчы, пусціцца наўцёкі. Тут падкульгаў на сваёй скалечанай назе Міхал Стальмаховіч, то гэты... раптоўна як даў дзягу, каб не бачыць і не чуць, як будуць біцца мужчыны. (Вясна) ДОЙЛА, н. Вымя. - А браткі, а дойла ж ззаду вісіць! (Мураваны скляпок) ДОННЕ, н. Тое, што і дно. Локаць прыціснуў салому да драбіннага доння (ТП) ДОПЫТНА, прысл. Дапытліва. Сальвэсь допытна і нават устрывожана разгледзеў Пятроў твар. (Не хачу гэтак) ДРАНЦІ, мн. Абарваная вопратка (Даль) Ён быў босы, у адных дранцях. (Ідзі, ідзі) ДРАЧЫ, -ая, -ае. Церневы, калючы, непралазны. Заўра выхадны дзень. Будзь у драчым алешніку (ТП) ДРЫНГАЦЬ, незак. Даваць непрыемны, немузыкальны гук. Гэта, бачыце, у меня адна струна, ліха ёй, стала дрынгаць. (Маё дзела цялячае) ДРУЖАЦКІ, -ая, -ае. Сяброўскі. - Можа і больш што ёсць, паглядзі, - абазваўся дружацкім тонам Хвёдар Руцкі... (Трухлявае кола) ДУРАНЬ, м. ... Балван. - Мама, чаму ты не глядзіш, бачыш жа - дурань падае, і галава з яго звальваецца (ТП) ДЫЛЁВЫ, -ая, -ае. Тоўстая, шырокая (пра дошку) [у ТСБМ ёсць "дылёўка"] [параўн. ням. diele]. З пілованых пляшак сцяна выгароджвала ў хаце кухню, а сцяна з дылёвых дошак - шырокую бакоўку (Заўтрашні дзень) ЖАНЕННЕ, н., у выразе: БЫЦЬ НА ЖАНЕННІ. Быць у шлюбе (пра мужчыну). Тры сыны, на жаненні кожны, калаціліся і грызліся адзін з адным за сваю курыную гаспадарку. (Вясна) ЖВІРАВАТЫ, -ая, -ае. Прым. ад жвір. Пасля дзённага дажджу пахла жвіраватае каменне, маўчалі платы і хаты (Вераснёвыя ночы) ЖЫЛАТВАРЫ, -ая, -ае. З жылістым тварам. Цяпер, ідучы з поля, яна ўсё жартавала з жылатварага маладога мужчыны... (Брыгадзірава памылка) ЗА, прын. ... Ужываецца пры ўказанні на званне, спецыяльнасць, прафесію, з мэтай дасягнення ці авалодання якімі адбываецца дзеянне. От вывучыўся Стась за доктара. Доктар з яго выйшаў знакаміты (Нянавісць); Я думаў Анатоля за доктара выводзіць, аж не выйшла (ТП); - За каго ты хочаш быць, як некалі вырасцеш? - За настаўніка або за доктара. - А я за каморніка... (Зямля) ЗАГАВАЙЛА, м. і ж. Разявака (Чачот), маруда. Но, но! Загавайла! - торкаў ён усё пугаўём у конскія парэбрыны. (Ідзі, ідзі) ЗАГАРА, ж. (у ТСБМ у форме м. р.) Загар. Нават скрозь загару я прымеціў, як пачырванеў яго твар... (Справа Віктара Лукашэвіча); Ад цяперашняга сонца загары не будзе (Вераснёвыя ночы) ЗАЛЯГАЦЬ, незак. Разлягацца. ... а навокал спяваюць, аж залягаюць, пеўні, кудахчуць куры (Малюнак); ЗАМАГІЛЬВАЦЬ, незак. Знішчаць, усмерчваць (Каўрус) ...я, кажа, сваімі рукамі рэвалюцыю рабіў, а тым часам цяпер замагільвае рэвалюцыю. (Ідзі, ідзі) ЗАНАТАРЫЦЦА, зак. Тое, што і занатурыцца; заартачыцца (Збор твораў, IV). ... дзялянку канюшыны коньмі стравіў яму і занатарыўся да споведзі не ісці. (Ідзі, ідзі) ЗАПАБЯГАЦЬ, незак. ... Апярэджваць. - Прайсці крокаў з тысячу ад гасцінца, і ў ельніку будзе хата. Гэта я ўжо запабягаў наперад перад Скабаковым (Сям'я Юрыя Гарэйкі) ЗАПАМЕТКА, ж. Нататка. У гэтай вашай газетнай запаметцы яшчэ гаворыцца... (Справа Віктара Лукашэвіча) ЗАПЕРЫНА, ж. Дошка, якой запіраюць вароты, браму; дошка, брус (Збор твораў, III) Кавалачак жа адрэзаў касою, дастаў адтуль жа з-пад саломы хлеба, сеў на заперыну і еў (Нянавісць); Мікалай узяў у рукі пілу, прысеў на заперыну і сказаў... (Зямля) ЗАЎБОЖЫЦЬ, зак. Збяднець (Збор твораў, IV). Ты думаеш, я заўбожаю ад таго, што Зэня там табе выстараецца? (Ідзі, ідзі) ЗАХАЛОДЖАННЕ, н. Прастуда. Хіба ёсць яшчэ большая недарэчнасць, як уміраць у гэтакім веку і ад нейкага там захалоджання? (Ідзі, ідзі) ЗАЦІЙСКАЙЛА, ж. Скнара? Мы з табою сваякі, швагры, а я табе скажу ў вочы, ты заціскайла, ты панок. (Ідзі, ідзі)З ЗАЧАМЯРЭЦЬ, зак. Загарчэць, зрабіцца горкім (у пераносным сэнсе); гл. чэмер у ТСБМ. Зноў зачамярэла на сэрцы ў Агаты (Вераснёвыя ночы) ЗБОЙСТВА, н. Збіццё. У камеры пачалося збойства (Б) ЗДЭТЭНАВАЦЦА, зак. Збянтэжыцца, сканфузіцца, прымусіць сумецца (Арашонкава-Чабатар) Аміля аж крыкнула. Галена здэтэнавалася. (Лявон Бушмар) ЗЛАШЧА, прысл. Тым больш; асабліва. А злашча Гельскі, што верыў у нядобрае людское вока (Брыгадзірава памылка) ІГОЛЛЕ, н. Калюшкі, шыгалле, ігліца. Боты шоргаліся аб зямлю, і пад імі трашчалі лісце, іголле, і першая намаразь (Заўтрашні дзень) КАЖУШНІЦТВА, н. Рамяство, занятак кажушніка. А я яго, дурны, да брадзячага кажушніцтва налажваў (ТП) КАЗЛЫТАЦЬ, незак. Тое, што і казытаць. Ветру, калі ён з гэтага боку, латва кожны раз казлытаць запыленыя струны іх. (Лявон Бушмар)К КАНЦАМОЛ, м. скажонае ад "камсамол". Тфу, каб на вас халера, канцамолы чортавы (Заработак) КАПЦАНАВАТА, прысл. Беднавата (капцан - абарванец) (Збор твораў, IV). Было ўсяго шмат у хаце, але было ў ёй крыху і капцанавата. (Ідзі, ідзі) КАРШАК, м. Тое, што і корч, карчак. Каля ног яго куча насечанага лому, некалькі зялёных ядлаўчын, некалькі дубовых каршакоў і альховых прутоў (Спатканне) КАЯЦЦА, незак. ... Шкадаваць. ... Хурсаў зяць... таксама быў купіў сабе перад вайною аршаўскага плуга, дык закаяўся (Звяга); - Дай [зазубняў], браток. - Не, не дам. - Дай, каяцца не будзеш (Звяга) КЕПСТВА, н. Кепскае, благое (Каўрус); ліха. ...а калі яго не паслухаюць, дык гэта пойдзе толькі на кепства людзей... (Звяга) КЕПСЦІЦЬ, незак. Але нейкі марны лёс скепсціў чалавечыя замыслы (Заўтрашні дзень) КЛЫБАЦЬ, незак. Тое, што і клыгаць. І от у гэтыя хвіліны цяжкіх думак салдат паклыбаў па няроўным полі (Семнаццаць год); За ўсімі следам клыбаў высокі і тонкі стары - дзядзька Гельскі (Брыгадзірава памылка) КЛЯПАЛЬНІК, м. Тое, што і кляпальшчык. Ішоў ход аб цісках і аб кляпальніках іхніх (Броня Казакевіч) КОВАРАТ, м. Тое, што і калаўрот. ...скрыпела коваратам студня і зусім блізка ржаў маладым голасам конь (Спатканне) КРАТЧАСТЫ, -ая, -ае. Прым. ад краты. Праз кратчастае акенца спавядальні ксёндз... дазнаўся раптам, што ў яго праваслаўная жонка. (Бацькаўшчына) КРЭСЛА, н. ... Устаўка ў штанах у выглядзе кліноў (ТСЛБМ) ...сапраўды, у вечна занятага сваёй работай Тоні Базылькевіча штаны ніколі не бываюць на сваім месцы: крэсла абвісае да кален (Мураваны скляпок)К КУХЦІК, м. Вучань, памочнік кухара. Кухцік усыпаў яшчэ дзве жмені. (Дарагуся) ЛАПЦЕВОЗНІК, м. 1) Чалавек, які возіць лапці; 2) разм. зняваж. Незаможны, бедны чалавек. Зарабіў.. А як толькі з'явіўся сюды - такі быў небарак лапцевознік (ТП) ЛАТВА, прысл. Зручна. Ветру, калі ён з гэтага боку, латва кожны раз казлытаць запыленыя струны іх. (Лявон Бушмар) ЛІРНІЦКІ, -ая, -ае. Манатонны. ... закалацілася ў сэрцы нешта свежае, непадобнае да таго, што бывае пры лірніцкім, аднатонным скрыпе калёс (Жалезны крык) ЛІЦЦЁВЫ, -ая, -ае. Тое, што і ліцейны. ...яна пайшла ў ліццёвы цэх кваліфікавацца на фармоўшчыцу (Броня Казакевіч) ЛЯМЦАВАТЫ, -ая, -ае. ... Ускудлачаны, памяты. Выгляд у яго быў нейкі лямцаваты (Звяга); Раптам ён убачыў, як Францкевіч, гэты лямцаваты дурань, раплыўся ўвесь у шырачэзную ідыёцкую ўхмылку... (Звяга) ЛЯПЦАВАТЫ, -ая -ае. Зроблены цяп-ляп, нязграбны з выгляду. Ён цяпер... успомніў... спосаб выводзіць ляпцаватыя літары і лічбы. (Ідзі, ідзі) МАГНАСЦЬ, ж. Страсць, палкасць, жаданне да некага, нечага** [параўн. ням. mögen]. ... і магнасць да яе прымушала яго [немца] заўсёды сцішваць хаду каля яе (Прасторны дом); - Насядалі... і захацелася яму дадому - магнасць нейкая пацягнула яго (Спатканне); Савасцеіха пабегла да тае Разэлі: як вылечыць Савасцея ад магнасці да гарэлкі... (Скіп'ёўскі лес) МАДАРНЫ, -ая, -ае. Мудры. Каб фурман меў гэтулькі маёнткаў, як пан, дык ён, можа б, яшчэ мадарней за пана быў бы. (Бацькаўшчына) МАКРЫЦА, ж. Аднагадовая травяністая расліна (Stellaria media). Куры склёўвалі садовую макрыцу (Вераснёвыя ночы). МАЛАДЗЕЖ, -маладзяжу, м. Моладзь. Непадалёку каля нечай хаты гуляў маладзеж. (Вераснёвыя ночы) НААПАШЦЫ, прысл. Тое, што і наапашкі. Прыйшоў чырвоны, як бурак, Тодар Грыб... у суконным халаце наапашцы. (Маё дзела цялячае) НАВАЛОКА, ж. Тое, што і павалока. Вогненная павалока з'явілася на вуголлі (Агонь) НАВЕРАБІЦЦА, зак. Нашушэрыцца як верабей, узвар'явацца. А далей яшчэ дачка наверабілася і нарабіла крыку: "Тата, ідзі ў хату!" (Вясна) НАГАЛЬНАСЦЬ, ж. Абстр. наз. да нагальны - 1) якога нельга адкласці, тэрміновы; 2) жыццёва неабходны, вельмі патрэбны. 3) раптоўны, неспадзяваны (ВТССУМ); раптоўны, нечаканы (Збор твораў, III). Цяпер толькі адсеяліся. Ну і нагальнасьць была! Добра, што дажджы ідуць, годзіць на поле. (Справа Віктара Лукашэвіча); Хто мне паверыў бы, што тут такая патрэба нагальная (Сястра); - Я не спяшаю. Можна павальней. Работы нагальнае дома няма (Зямля) НАДАЛУЖЫЦЬ, зак. Наверстать (Грінченко). Няміра... запрагаў шпарчэй каня, каб надалужыць страчаны час. (Бацькаўшчына) НАДАЎБ, м. Тое, што і надаўбень. ...узводзіў насыпы, забіваў надаўбы, спаткаў быў нямецкія танкі стральбой і гранатамі (Заўтрашні дзень) НАЛАЖЫЦЦА, зак. ... Прыцэліцца. Крамарэвіч налажыўся і стрэліў (Заўтрашні дзень) НАМАНЫ, прысл. Наўздагад, вобмацкам. - А можа і так, наманы, - падышоў, памацаў - бачыць, пуга тырчыць!.. (Не хачу гэтак) НАМЕРКАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым. ад намеркаваць - надумаць, вырашыць. Міхалка падумаў і ўжо ўголас абгрунтава свой намеркаваны ўчынак (ТП) НАРУЖАВАНЫ, -ая, -ае. Нарумянены. Густа наружаваны твар і падведзеныя чорным бровы робяць яе падобнай здалёк на ляльку... (Пробуюць грушы шумець) НАСМЕШНА, прысл. З насмешкай. [параўн. " зласмешна" ў НЗ] - Чаму табе?! - насмешна і моцна абазваўся з гумна Марцін (Малатарня) НАЧЫРВОНА, прысл. У чырвоны колер [У ТСБМ ёсць "начорна"]. У сарочцы з пафарбаванага начырвона палатна... (Спатканне) НЕЗДАРАЎЧАНЫ, -ая, -ае. Нездаровы, якому не здаровіцца. Жонка яго была нездараўчаная жанчына... (Заўтрашні дзень) НЕПАТРЭБСТВА, ж. Тое, што і непатрэбшчына. ...і мара ператварылася ў здзеклівае непатрэбства і атрутную прыкрасць (Заўтрашні дзень) НЕЎДАЛЬ, м. і ж. Няўдалы чалавек. - От бо неўдаль! (Нянавісць) НІЯКАВА, прысл. Тое, што і ніякавата. Гаспадар сянец усё гэта бачыў, і стала яму ніякава (Звяга) ПАБАБЛЕНЫ, -ая, -ае. Агрубелы, абвіслы (Народная лексіка Гомельшчыны) Агата скоса зірнула яму ў вочы і заўважыла пабабленую скуру ў яго каля вушэй... (Вераснёвыя ночы) ПАВОДЛЕ, прыназ. ... чым, за, як. Цяпер сапраўды кузня стаяла тут новая. Гэта была даўгая будыніна, вельмі прасторная, паводле той старой. (Рамонтная брыгада) ПАВОШТА, прысл. Тое, што і пашто. Павошта іду? Па шчасце? Куды мяне гналі? (Вінгель) ПАЛУПАЖЫЦЬ, зак. Палупцаваць, пабіць. ...яму варта, сам напрсіўся, няхай палупажыць трохі. (Вясна) ПАПІХАЙЛА, м. Тое, што і папіхіч. Не дажджэш, трасца табе ў галаву, нямецкі папіхайла, каб цябе халера выпрастала! (Гора) ПАПОРВАЦЦА, незак. ? Там убачыў, як малыя, такія як ён, хлапцы папорваліся з шарманшчыкам... (У падвале) ПАРА, ж. Суткі. Чацвёртую пору мы не спалі (Сям'я Юрыя Гарэйкі); -- Бяда. Каторая пара, а не правіцца. (Вялікі дзень) ПАРАБЧАНСТВА, н. Тое, што і парабкаванне, работа парабкам. З шчырай даверлівасцю яна пачала расказваць пра сваё парабчанства... (ТП) ПАРАКОННЫ, -ая, -ае. Запрэжаны ў пару коней. Зямля пад параконным плугам, як вецер, шугае. (Вясна) ПАРНЯ, ж. Месца, дзе разагравалі калоды, у гарачым пары, каб потым шчапаць ліштвы для вычэсвання гонту ці горшыя на "шчапу". Упоперак цераз двор паўзлі адна за адной у парню драўляныя калоды. (Ідзі, ідзі) ПАРФУМА, ж. ... 1) Пудра. Прайшла адна - з вострымі плячыма, са страшным ад расцёртых парфум тварам (Сцены); ...як нядобра ўсё зблізку: камякі парфумы, востры распусны пах... (Пробуюць грушы шумець); 2) Памада. І твар яго зрабіўся такім, якім бываў тады, калі ён, бывала, з маўклівым смехам вачэй сваіх запытае часам, ці хапае машыністцы пенсіі на пудру і парфуму на губы (Сястра) ПАСПАГАДАЦЬ, зак., з каго, чаго (ёсць у ТСБМ з іншым дапасаваннем). Жанчына колькі дзён была ў нашай вёсцы, людзі паспагадалі з яе. (Вясна) ПАТОМЛЕНЫ, -ая, -ае. Тое, што і стомлены. Сяляне таксама везлі патомленых вайскоўцаў (Б.) ПЕРАГОНАМІ, прысл., у выразе: ІСЦІ ПЕРАГОНАМІ (пра дождж, снег). Ісці пераменна, з паўзамі. ...з самага рання і аж цераз поўдзень ішоў дождж перагонамі. (Вясна); Сонца ўзышло ў тумане, ясная імгла цярусілася перагонамі з неба (Бацькаўшчына); Перагонамі сыпаліся на зямлю снегавыя крупы, пасля зноў глядзела на зямлю сонца (Зямля) ПІЎНІЦА, ж. Тое, што і піўная (Каўрус) ...у піўніцы на акне было накладзена ўсяго, чаго толькі душа жадала (Злачынца пакараны) ПЛЯТА, ж. Лухта. Але яны слухаюць, бо любяць глядзець, як Рыгор ківаецца, пыхкае люлькаю, калупае ў ёй кіпцем і вярзе нейкую пляту... (Маё дзела цялячае) ПРАПЫТКОЎВАЦЬ, незак. Тое, што і прапытваць. Ён усё прапыткоўваў па людзях, дзе што чуваць на свеце. (Лявон Бушмар) ПРАРОКАВАЦЬ, незак. Прарочыць, прадказваць. Вінцэнты пачаў прарокаваць, што "гэта так не будзе хамам даравана". (Лявон Бушмар) ПРАХОДЗІЦЬ, незак. ... Вучыцца дзе-н. Казя дзень пры дні быў цяпер у сваёй рабоце на заводзе, а брат праходзіў рабфак (Браты) ПРАШАЛЫГАЦЬ, зак. Прабадзяцца? От так і прашалыгае ўсё лета; адно разлянуецца. (Вясна) ПРУТЧЭЦЬ, незак. Рабіцца пруткім, перан. значэнне - больш рухавым, моцным, здаравейшым. Праз тыдзень конь папрутчэў. (Б.); Яна адаспалася і папрутчэла ўсім сваім рухам і голасам (Прасторны дом) ПРЫСЛУХАЦЬ, зак. Пачуць, учуць. У памяць вечную будзе праведнік, ад слуха зла не ўбаіцца”, а п’яны дзяк, не прыслухаўшы, паўтарае за ім: “У памяць вечную будзе праведнік, асла і казла не пабаіцца” (Маё дзела цялячае) ПУЛЯРЭС, м. Бумажнік. Ён дастаў з кішэні пулярэс і сапраўды выняў з яго згорнуты ліст (ТП) ПУТАЛЬНЁ, н. Пужальна. Пайшлі к... ядронай мацеры! - раўнуў Міхал і шалыгнуў путальнём каню па хвасце (Заработак) ПЫТАЛЬ, м. Пытляваная мука [2] Выстарайся яму, Зэня, малатарню, сячкарню, вальцы пад пшанічны пыталь, цэнтрыфугу... (Ідзі, ідзі) РАБАЦЕНЬЛІВЫ, -ая, -ае. Тое, што і рабаціністы. Крыху рабаценьлівы твар яго пачырванеў... (Ідзі, ідзі) РАЗДРОБ, м., у выразе: ПРАДАВАЦЬ У РАЗДРОБ. Прадаваць нешта часткамі, не адразу і не агулам. Я ў раздроб не прадаю, а ўсё цалкам. (Бацькаўшчына) РАЗЛУКА, ж., ... у выразе БРАЦЬ РАЗЛУКУ. Скасоўваць шлюб. А Бушмар правоў не мае, ён арыштант! Вам з ім разлуку трэба браць. (Лявон Бушмар) РАСІЙЦЫ, м. Тое, што і рускія. Некаторыя... падыходзячы да гэтага пытання, як кажуць расійцы, "упрощенски", як раз свядома ці несвядома патрабуюць голае толькі агіткі (Літаратурныя творы прозай вясковых аўтараў) РОЎНІЦА, ж. ... Аднолькавасць, роўнасць. У гэтакія ж дні, як гэты апошні, чалавек выходзіў з роўніцы ўсіх з'яў... (Семнаццаць год) РУКА, ж., ... у выразе: ТРЫМАЦЬ РУКУ каму-н. Быць на баку аднаго з удзельнікаў спрэчкі, канфлікту. Жывучы пры іх, Вінцэнты трымаў руку то аднаго, то другога, як калі. (Лявон Бушмар) РЫСУНАК, м. ... Чарцёж***. [параўн. ням. reissen] Гэта быў праект дома... Рысунак усё ж разглядалі доўга, распытвалі, інжынер даваў тлумачэнні (ТП); На стале ляжалі планы і каморнікавы рысункі;... Пальцы яго [Алеся] рук ... перабіралі алоўкі, цыркулі і ўсякія іншыя дробныя каморніцкія прылады на стале (Зямля) РЭЗРУХ, м. ... неразбярыха, мітусня, сумятня, сумбур, трывога; разруха [параўн. Сама розрух = Часы пик; ] ...зрабілася ўсё гэта было ў гэтакім трывожным рэзруху. (Бацькаўшчына); У нас цяпер самы рэзрух. Ворагі сталі прыяцелямі, а прыяцелі ворагамі. (Справа Віктара Лукашэвіча) СВЕТ, м. ... Народ, людзі (у ТСБМ падобна) [параўн. фр. tout le monde]. Дзесьці ў сярэдзіне натоўпу павольны і сталы голас даводзіў усяму свету, што... (Звяга) СІЛОСНЫ, -ая, -ае. Тое, што і сіласавальны. ... на гэтым месцы трэба будзе вымураваць сілосную яму (Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў) СКРЫДЛА, н. Крыло. ...ветракі скрыпелі скрыдламі... (Бацькаўшчына) СКУТАК, м. ... у выразе НЕ МЕЦЬ СКУТКУ - не мець ладу. Няма ў іх цяпер ніякага скутку, ці як тут сказаць, каб ім прасветлую гадзіну мець. (Ліст Якуба Малькевіча) СЛІЗГОВІЦА, ж. Слізкае надвор'е. ...дык гэтакаю слізговіцаю яшчэ горш, як марозам: гэты туман аж косці раз'ядае. (Вясна) СМЯХУН, м. Які смяецца, кпіць з некага. Калі ў справе з паркалёваю хусткаю ён [Уладзь Гельскі] тлумачыўся як бурклівы смяхун... (Вялікая і малая тэма) СПАБАЧЫЦЦА, зак. Спадабацца. Пазнаваў яе ці проста яна яму спабачылася? (Браты); Яму спабачылася нейкая задумёная дзяўчына, якая даволі-такі часта ездзіла да Якубавіч і назад у горад. (Скіп'ёўскі лес) СПАВАГУ, прысл. Степенно, солидно (БНсл.). - Але, хоць ты падой яго, - спавагу абазваўся сталы гаспадарскі голас (Мураваны скляпок) СПАНАТРАВАЦЬ, зак. Тое, што і спанатрыць. Знайсці спосаб (Збор твораў, VIII) ... доўгія гутаркі... пра калгаснага барана, на якім дзеці спанатравалі ездзіць конна (Вялікая і малая тэма) СПЕЛІЦЬ, незак. Даводзіць да спеласці, спяліць. Без усялякіх чыноў, а так проста і разам з тым спелячы ў сабе пэўныя думкі... ён пачаў гаварыць з палкоўнікам (Семнаццаць год) СПРОДВАЦЬ, незак. Прадаваць, збываць. Спродвай карову і каня ды спажыві, пакуль яшчэ льга, сам. (Вясна) СПРУНЖЫНОЎКА, ж. Спружынная барана. Жанчыны выходзяць за жыта. Там шэсць спрунжыновак скародзяць раллю. (Лявон Бушмар) СТАБНАВАЦЬ, незак. Прашываць (Збор твораў, II). Кулі цераз іх галовы стабнавалі зямлю (Заўтрашні дзень) СТАЛАВАЛЬНЯ, ж. Страўня, сталовая. Там гэта жыў Уладзя, там, за дзіцячаю сталавальняю, у вялікім пакоі абсталёўвалася чытальня (Лявон Бушмар); Яшчэ не выбралася з саду летняя сталавальня (Браты) СТРОМА, ж. ... Плынь (параўн. ням. Strom; анг. stream). Мяккім сваім голасам жанчына накіроўвала кіпучую строму рабочых слоў. (Ідзі, ідзі) СУГЛЯДАЛЬНАСЦЬ, ж. І як толькі Весялоўскі пачаў, дык адразу і сплыла з усіх спакойная, што пасля працы часта бывае, суглядальнасць. (Броня Казакевіч) СУРАМЕЦ, м. Сырамяць. Босымі нагамі ён шырока ступае па размяклай дарозе, і намочаная ж пуга матляецца ў руках яго цяжкім ад вільгаці сурамцам (Сястра); Каля іх мокра і востра цмокаюць па ўхабістай дарозе конскія капыты, а конскія вочы ў сваім чыстым бяздоніі свецяцца маўчліваю тугою ад зрэзаных сурамцам худых рэбраў (Новыя людзі). СЦІБАЦЬ, незак. Сігаць, крочыць. Цыбатымі нагамі ён сцібаў шырока, шмат займаў імі, ішоў подбегам (Справа Віктара Лукашэвіча) ТАЛЯЖОЎКА, ж. Дыскавая барана (Збор твораў, IV). Як бы табе гэтая таляжоўка ўжо цяпер трэба! (Ідзі, ідзі) ТРОНАК, м. Дзяржанне. І Мацей пхнуў гітлераўца тронкам віл у спіну (Паганыя косці); Рыдлёўка гэтая валялася тут жа - злізаная аб зямлю за доўгія гады, з выгладжаным рукамі тронкам (ТП); На гэтым нажы быў касцяны тронак, а гэты касцяны тронак быў на друім нажы, на гэтым от, паломаным і ржавым (Сястра) ТУРБАТНЯ, ж. Турботы, клопат. Турбатня вялікая і кішэня не вытрымае (Семнаццаць год) ТЭКА, ж. Папка (Збор твораў, IV). ... на ім [стале] ляжала тэка з паперамі (Бацькаўшчына) ТЭФТАЛЬ, м. ? (картачная гульня). ... хлапцы і мужчыны рэзаліся ў тэфталя, а пасля перайшлі на рамс (Рэдакцыйны госць) УДВОЙЧЫ, прысл. Удвая. Арыштаваных было трое, паліцыянтаў жа навокал іх чалавек ці не шэсць адно - удвойчы. (Бацькаўшчына) УДОДНІ, УДОСВІЦЕ прысл. Досвіткам. ...зайцы папстрыквалі цыбамі, калі браліся з княжага поля ўдодні да дзённай сваёй дрымоты... (Бацькаўшчына); Удосвіце чалавек убачыў яго (Зямля-апавяданне) УЗНАННЕ, н. Меркаванне, вырашэнне, выбар [польск. co do - czyjego ~a - пакінуць што на чыё вырашэнне] - Каб на маё ўзнанне, дык я гэтага б Юрася растрыбушыў бы... (Як мы пакінулі хутар) УЗРЭХ, м. Пакінуты не ўзараным кавалак зямлі (гл. каментар) Дык там, дзе араў ён, асталася пара ўзрэхаў (Бацькаўшчына) УКАХАЦЦА, зак. Тое, што і закахацца. - Укахаўся? - сказаў Асвяцімскі, скідаючы з сябе задуменнасць (Родныя мясціны) УКЛЮБЫ, мн. Змацаванні у выглядзе скобаў, клямары. Вокны ў доме патрухлявелі, сцены пабраны на ўклюбы. (Ідзі, ідзі) УКОРЗВАЦЦА, незак. Завязваць аборы. Звыклым парадкам ён уцягваў на сябе свае латы - закарэлыя ў зямлі нагавіцы, вечны свой кароценькі кажушок без воўны; укорзваўся ў лапці... (Ідзі, ідзі) УПІЛІЦЦА, зак. Учапіцца. Ніколі ён не брыкаецца... можна на яго ўзлазіць, упіліўшыся за хвост і ўспаўзаючы ўверх па задніх нагах (Флёркавы слёзы) УСТУПКІ, мн. Тое, што можна хуценька абуць (уступіцца). Хоць боты абую, а то я на ногі ўступкі ўссунуў (ТП) УТХЛАНІЦЬ, зак. Задаволіць, заспакоіць жаданні. Яму ж мала, яму ж - ён і сам не ведае, колькі яму трэба, каб утхланіць сябе. (Ліст Якуба Малькевіча) УТУР, м., у выразе ПАЙСЦІ ПАД УТУР - уторыць, пачаць акампанаваць. Раманава скрыпка проста-такі загаварыла. Сцёпка пайшоў пад утур. (Малюнак) УТАРАВАЦЬ, незак. Гл. УТУР. Каваль на першай скрыпцы, кравец утараваў (ТП) УЦЯКАЦКІ, УЦЕКАЧОЎСКІ, -ая, -ае. Прым. ад уцякач. Побач з войскамі паўзлі незлічоныя ўцякацкія фурманкі. (Бацькаўшчына); Бліжэй - да уцекачоўскіх магіл - чатыры хаты (Веснавыя дарогі) ФАТЫГАВАЦЦА, незак. Клапаціцца, турбавацца. ...напішы ад мяне пару слоў брату майму, Зыдору, у Чарніцу. Пафатыгуйся. (Ідзі, ідзі) ФАРФУРАК, м. Нешта з парцаляны ці шкла. - Дзе ты гэтае шкло ўзяла? Твар парэжаш! - Я хаваю гэты фарфурак пад камень, бо ты ж на мяне за яго крычыш (ТП) ХАЛАСТЫ, -ая, -ае. ... Які не працуе, не робіць? Ён прыйшоў позна... калі ўсе ўжо халастыя парабкі ў агульнай скарбовай афіцыне паснулі (Бацькаўшчына) ХАТА, ж. ... Труна, дамоўка (Адамовіч, Шаблоўскі) - Зрабеце маёй жонцы хату. ... - Што, твая старая памерла? - Але. (Хвоі гавораць); - Сырыя. Як ты не даганяй, усё роўна некалі ўлетку Тамаша хата рассохнецца (Зямля) ХОД, м. ... Гаворка. Ішоў ход аб цісках і аб кляпальніках іхніх (Броня Казакевіч); - Што ў партызанах! Пра гэта тут не ход! (Навагодняя ноч); - Будзь ласкаў, стань ты! - Дык не аб гэтым ход. - А аб чым жа ход? Я ні там, ні тут грошай не бяру (Зямля) ХУРТОВІНА, ж. Чартовіна (Збор твораў, IV) [параўн. расійск. чертовщина] (дэфініцыя пад сумневам) ...пане Сегенецкі, з плугам нейкая хуртовіна зрабілася. (Ідзі, ідзі) ЦАПСТРЫКІ, мн. ... Тут: дробныя, несур'ёзныя размовы. А тым часам хлапец мой, Паўлюк, ды яшчэ суседнія хлапцы, калі збяруцца ў мяне ў хаце ды калі пачнуць гэтыя свае савецкія, значыць, цапстрыкі, перагэтае, дык я сабе і думаю... (Папоўскі вялікдзень) ЦЕМНІК, м. ... Цёмны чалавек. Цяпер яна наводзіла ў хаце свае парадкі, упікала ўсіх за згрызоты, клікала няўмекамі ў жыцці, цемнікамі ў людзях (Нянавісць); Гэта цемнікі, а не людзі (Зямля); Ён рабіўся вахлаком, цемнікам, неахайнікам. (Вялікі дзень) ЦІКАВЕЦ, м. Цікаўны. І цікаўцы кідаліся бегчы за ім. (Злачынца пакараны) ЦІКНУЦЬ, зак. ... Стукнуць, прыйсці ў галаву; перасмыкнуць. Явіча цікнула. Ён стаў распытваць. (Спатканні з васпаватым чалавекам); Цікнула яго ад гэтага слова: "дворнічыха на Чырвонасцяжнай вуліцы" (Браты) ЦУРБОЛІЦЬ, незак. ... Ліць (пра вадкасці). Калі выпівалі па другім разе, ён сабе нацурболіў повен кубак і пусціў "жарцік". (Вясна) ЦЫБЫ, мн. Даўгія ногі (Збор твораў, IV). [Параўн. цыбаты - даўганогі]. Зайцы папстрыквалі цыбамі... (Бацькаўшчына) ЦЫНДАЦЦА, незак. Бадзяцца, шлындацца. Напішы, а потым цындайся дзесяць разоў з-пад аднаго акна к другому (Маё дзела цялячае) ЦЫРБУННЕ, н. Сцяблы. Сухія галоўкі лопуху і чартапалоху пачалі чапляцца за яго суконную вопратку, адрывацца ад цырбуння і так аставаліся на ім (Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў) ЦЫРБУН, м. Сцябло. Нават і астаткі леташніх раслін вылазілі сухімі цырбунамі на вуліцы між дошчак (Сястра) ЧАСАМЕР, м. Умоўны знак, падзея, якая служыць для арыентавання ў часе; тое, з дапамогай чаго вымяраецца час (Каўрус) Зімовымі начамі ён праседжваў за работай да трэціх пеўняў, гэта быў яго часамер; раз заспявалі трэція пеўні, то, значыцца, трэба класціся спаць (ТП) ЧЭЗНУЦЬ, незак. ... Кохнуць па кім-н. (= расійск. сохнуть). Фэлька стаяў у варотах і чэзнуў па чарнавокай Алімпе. (Вераснёвыя ночы) ЧУБАЙКА, ж. Тое, што і чубатка. Енчылі па сваіх дзецях кнігаўкі-чубайкі, моцна крычаў у вялікай жальбе бакас (Флёркавы слёзы) ЧЫРВОНІЦЦА, незак. Рабіцца чырвоным. Ён бачыў, што яго малы госць уздрыгануўся, заміргаў вачыма, а вочы ў яго зачырвоніліся (Заўтрашні дзень) ШАЛЫГНУЦЬ, ШЛЯГАНУЦЬ, зак. 1. Сцебануць. Пайшлі к... ядронай мацеры! - раўнуў Міхал і шалыгнуў путальнём каню па хвасце (Заработак); Аканом кінуўся тады шлягануць нагайкаю па парабкоўскіх плячах... (Бацькаўшчына). 2. Рэзка кінуцца, шмыгануць. Дзядзька Павал адкінуў ад сябе дрымоту, чухануўся плячыма аб комін, усхапіўся, шалыгнуў на край печы, развёў рукі і замахаў імі ў такт да музыкі (Малюнак) ШЛЯХТАВАТЫ, -ая, -ае. Прым. ад шляхта. ...цёрся ўсё ў самай сярэдзіне шляхтаватага натоўпу (Б.) ШПАНКА, ж. ?? Быў пасля той выпускной студэнцкай урачыстасці развітальны вечар, з шклянкай шпанкі і гарбаты... (Ідзі, ідзі) ШУЛЛЕ, н. Шулы. Хлявух з аполкаў і пунька са скрыўленымі сценамі яшчэ трымаліся на старым шуллі (Заўтрашні дзень) ШУХ, м. ... у выразе УЗЯЦЬ У УШУХ - ?? Ат, - з'явілася раптам Матыльда, - што тутака лішне браць у шух. (Ліст Якуба Малькевіча); ...там нібыта нейкі сход хацеў раскідаць і шкодную рэзалюцыю прапанаваў. Тут усе ўжо ўзялі ў шух вельмі. (Справа Віктара Лукашэвіча) ШЧЫКЕЦІСТЫ, -ая, -ае. Зроблены з шчыкецін (штыкецін). ...ляпнуў вузенькаю брамкаю ў шчыкецістай агарожы. (Ідзі, ідзі) ЮХА, ж. ... Молодец (Станкевіч) [параўн. Хлапец юха. Нсл. Конь твой юха. Тм.] Чалавек гэты - юха добрая (Брыгадзірава памылка)
** А. Каўрус у сваёй кнізе "Словаклад: слоўнік адметнай лексікі" (2013) падае для "магнасці" значэнне "Прага (да гарэлкі)" (С. 126) на аснове прыклада з А. Русака (Бацька меў магнасць да гарэлкі). Гэта -- класічны прыклад кантэкстуальнай пасткі лексікографа. Відавочна, што слова "магнасць" мае шырэйшае значэнне. *** Укладальнікі ТСБМ у артыкуле "рысунак" спасылаюцца на тую ж самую сцэну з рамана К. Чорнага "Трэцяе пакаленне" (гл. другі прыклад, словы Зосі Тварыцкай), інтэрпрэтуючы ўжыванне там слова "рысунак" як "тое, што і малюнак". Такая дэфініцыя падаецца сумнёўнай, бо з шырэйшага кантэксту добра відаць, што гаворка вядзецца пра інжынерныя чарцяжы (гл. стар. 163, том V). Традыцыя ўжывання "рысунка" ў значэнні чарцяжа сягае да часоў Інбелкульта (гл. вытрымкі з БНТ) і К. Чорны не мог пра гэты не ведаць.