May 03, 2013 21:51
Памятаю, у мяне былі цяжкасьці з намінацыяй гэтага аб'екта па-беларуску :) Надысь знайшоў трапны сынонім з вушацкага слоўніка Р. Барадуліна.
Крок - шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, выліціць.
P.S. Варта памятаць, што шырынкаю беларусы называюць палатняную дзявочую хусту хатняга вырабу ў выглядзе тонкага ручніка, роўнага ўшырыню і ўдаўжыню, з вышыванымі канчарамі:
Авохці мне! Як там прыгожа!.. / Ну быццам хто намаляваў: / Чырвоны краскі, мак і рожа, / Як бы шырынку хто паслаў. (Тарас на Парнасе, 54-57)
Таму блытаць шырынку з прарэхам (крокам) ня варта :)
мова