м.Даўгінава. Сінагога.

Oct 24, 2010 01:22

Ёсць яшчэ ў мястэчку Даўгінава сінагога. Былая сінагога. Цяпер гэта ці то хлеў, ці то склад. А калісьці... Калісьці ў гарадах і мястэчках жыдоўскае насельніцтва складала пераважную большасць - месцамі ажно да 100% жыхароў! І як жа ў такіх мясцінах абысціся без сінагогі? Ніяк. Сёння ў нашай кране засталося шмат жыдоўскіх культавых аб'ектаў, але амаль усе яны знаходзяцца ў стане паміж смерцю і жыццём - гэта значыць - ні там, ні там. Каталікі адраджаюць свае касцёлы і парафіі, праваслаўныя адраджаюць свае цэрквы і парафіі, а жыды... Бо іх няма. Савецкія і гітлераўскія часы як тарнада вырвалі з нашай краіны цэлы народ, цэлую культуру, цэлую гісторыю. Вырвалі дрэва з каранямі і раструшчылі яго ў попел. Захаваліся адно толькі аскепкі. Невядома, ці прыйдзе той час, калі сінагогі зноў  народзяцца ці адродзяцца. Ці ажыве калі-небудзь Атлантыда? 
p.s. Дарэчы, хоць гэта і шмат каму вядомы факт, але для тых, хто пра яго не чуў, паведамлю, што сучасны будынак Рускага тэатра імя Горкага ў Менску - гэта былая сінагога. Вась гэта гульня лёсу!..

 
 
 
 
 
 

5) Побач з сінагогай стаіць невялічкі будыначак, нейкім чынам звязаны з дзейнасцю сінагогі. 7). Месца паміж касцёлам і сінагогай.
Навіны аграгарадка.
Сёлета ў Даўгінава была распрацавана новая тэхналогія вырошчвання кур. Нацыянальная акадэмія навук пасля грунтоўных даследванняў, і ў сувязі з 90-годзем камсамола, пацвердзіла, што калі куры будуць склёўваць беларускі пластык і поліэтылен, размешчаны па адмысловай тэхналогіі на адмысловых сметніцах, то з курэй можна будзе збіраць надоі да 90 цэнтнераў з гектара! І малако тое не будзе псавацца па 200-300 гадоў.

фота, сінагога, архітэктура, вандроўка, Беларусь

Previous post Next post
Up