Oct 22, 2009 19:56
На мінулым тыдні давялося ехаць у трамваі кірункам з Серабранкі да Партызанскага.
Недзе пасярэдзіне ўвайшоў немалады ўжо мужчына. Першае, што кінулася ў вочы, быў чырвоны значок, што красаваўся на самым бачным месцы. Аднак, што за ён, не разглядзеў. Шчыра прызнацца, я - чалавек, даволі адчувальны да пахаў, таму не мог не адчуць, як разам з пасажырам "увайшло" і воблака мярзотнага паху: нібы гэты чалавек ужо месяц-другі не мыўся. Твар яго мала чым адрозніваўся ад твару тых, хто днямі напралёт таўчэцца ля віна-водачных. Але што мяне ўразіла яшчэ: чалавек трымаўся з нейкай годнасцю, нават з выклікам нейкім. Я зразумеў чаму, калі ўсё ж такі атрымалася разглядзець значок на яго грудзях: Пагоня з надпісам "Пратыя БНФ".
Далучайся...
Перавозчыкі жыцця