Пухнатыя ў начы

Mar 05, 2012 21:26

Начаваў у гасцях. Па галаве перыядычна хадзіў кот. Спачатку падалося, што гэта нейкае непаразуменне. Але ўжо на другі раз стала відавочным, што ляжу на важных шляхах і нехта прынцыпова не хоча змяняць пратаптаныя гадамі маршруты. Змірыўся. Трэба сказаць, у адрозненне ад людзей, каты хоць і літаральна, але ходзяць па галавах даволі далікатна.
Previous post Next post
Up