Aug 16, 2008 12:01
Спачатку, толькі пасьпеўшы зваліцца з гары, думала панапісваць кучу букав і панатыркваць карцінак, а потым паходны энтуіазм крыху паўлёгся, і паказавць кіларгамы фотак адаецца абсалютн6а непатрэбным, а кіламэтры букавак- тым больш. Горы- гэта не словы і карцінкі, а нешта, што застаецца паміж пяткай і сцелькай, гэта халаднючая вада на зубах і зачараваныя радужкі, якія разьбягаюцца ва ўсе бакі, таму што ім так хочацца ахапіць усё і адразу.
Горы- гэта адна вялікая дарога, з якой ёсьць тольк адзін від зносінаў- па дрозе трэба проста ісьці. Пакуль ты ідзеш, ты над дарогаю галоўны. Але варта спыніцца на лічаныя крокі, на імгненьне адстаць ад задавемага тэмпу, і дарога перамагае, становіцца бязлітаснай і пыльнай, халоднай і мокрай, а мо гарачай ці колкай, на яе выбар. Не спыняйся, keep on moving…
Мне падабалася ісьці наперадзе, глядзець на ногі, якія звыкла выконвалі сваю працу, звяртаць увагу на тое, як працуюць мышцы і здагадвацца, хто з іх за што адказвае. Пэўна, гэта такая медытатыўная дэфрагменнтацыя, калі “Я” са сваі звыклымі прызанакамі зьнікае, застаецца набор жыцьцёва неабходных для змаганьня з дарогай функцыяў.
Ногі-сьпіна-заплечнік. У рукі недзе побач боўтаюццо. Галава са сваімі штодзённымі “дзе?”, “калі?”, “чаму?” і “навошта?” як самастойная адзінка целу існаваць перастала, жыцьцё станавілася не пошукам, а рытмам. У гарах проста, бо мэта адна
Я ніколі раней не хадзіла з такім цяжкім заплечнікам, ніколі не спала столькі начэй запар у намёце, не ела столькі тушанага і запіханага ў жэсць мяса.
Побач былі вельмі розныя, цудоўныя, цёплыя і шчырыя людзі. Дзякуй!))))) Прыходзьце даваце ўсе ў госьці!)
падарожжы,
летняе