Aug 19, 2016 00:53
Клапатлівымі васінымі рукамі была дастаўленая на выставу Гудзіліна ў ЦЭХу.
Сама сабе падзівілася, але надзвычай моцнае ўраджанне пакінула наведванне. Натуральна, што яго здымкі з пэўнай рэгулярнасьцю трапляюцца на вочы, нешта падабаецца больш, што запамінаецца, што праходзіць белым шумам сярод навінаў сяброў і фотак коцікаў. Але пабачыць працу чалавека за шмат год у такой выбітнай падачы, емкай і яскравай - дарагога варта.
Вельмі крута зроблена сама экспазіцыя, добра арганізаваная прастора, але не тое стала самым важным.
Абмяркоўвалі гэтае з Васяй, седзячы на паркеце ... звычайна мастак, нават фотадакументальны, прапускае працы праз прызму свайго ўласнага ўяўлення, канонаў прыгожага і стэрэатыпаў вартага. На выставе, што прысьвечаная Беларусі, я пабачыла менавіта сваю Беларусь. Маю, Ксюхіну. Не чыёсь мастацкае пераўвасабленне, чужыя роздумы на яе конт, а вось менавіта тое, як яна есьць у мяне ў галаве і ў вачах, проста нехта ўзяў і зрабіў з гэтага карцінкі.
Вельмі дзіўнае адчуванне - быццам чужы чалавек паказаў табе твой сон.
Я не ведаю, як яшчэ напісаць, каб запомніць гэты стан. Я жыву менавіта от у той краіне, што бачыла на экране. Сказаць, каб яна мне моцна падабалася, складана, але яно неверагодна роднае і жывое.
...а быў хто яшчэ? А ў вас такія ж спецэфеты?