Смачна

Aug 12, 2016 01:06

Так, жыць мусіць быць смачна, адзін раз жывем.
Сто год не піла Irish Coffee, і вось учорашні быў цудоўным. Цяпер трэба навучыцца яго гатаваць.
І наогул усё ў правільны бок ідзе. Кава з плотнай пенкай дыміцца у любімай турцы. Лета стараецца з усіх сіл быць такім, якім я яго прасіла. Людзі здзіўляюць і натхняюць на подзьвігі. Планы нарэшце прымаюць акрэслены выгляд і падаюцца дасягальнымі. Трапныя тэксты ўчас кладуцца пад руку і запрашаюць у падарожжа. Так, падарожжы паглядаюць хітрым авантурным вокам з-за куста.
Хочацца быць сабой, і шмат лепшай сабой - мяне палілі вадзічкай, я хачу расьці.
Кава, цукар, віскі, вяршкі. Я навучуся.
Previous post Next post
Up