Усе рэчы, матэрыяльныя і ня надта, калісь былі кім-небудзь прыдуманыя. Ня ведаю, хто прыдумаў паходы ў госьці, але ён- малайчына!
Неўзабаве прыйшлі тыя, хто выдумалі клёны і кадкі з геранямі, цягнучы за руку творцаў вясны і прыцемак.
Наступныя зайшлі, убачылі, што адбываецца, і імгненна вынайшлі сьвечкі і Ніну Сімонэ, зефір і гарбатку.
Тыя, хто спазьніўся, не знайшлі нічога лепш, як саабразіць некалькі падушак ды дыванкоў.
Мімаволі стварыліся доўгія трапюткія цені і бляск глыбока ў вачах, каляровыя шкарпэткі ды кубкачкі.
Здаецца, і ўсё, усе ў зборы, тапочуць, сьмяюцца, носяцца хуткімі нагамі туды-сюды, выдумляюць па дарозе новыя карысныя штукі. Штукі трывала, з лёгкім хлапком, плюхаюцца на адведзеныя ім месцы і робяць наіўны ўтульны выгляд, быццам бы ляжалі там з патопа сьвету
Сэзон жыцьця на балконе афіцыйна адкрыты!