Feb 12, 2013 15:24
Сам здзіўлены, наколькі закінуў ЖЖ. Нават пра нядаўнюю (але ўжо леташнюю) паездку ў Бельгію - ані слова. Каб выправіцца, згадаю хоць, што нядаўна ездзіў у Вільню і ў Беларусь. Праўда, сёй-той і без анонсу гэта заўважыў. Вельмі спадзяюся, што неўзабаве з'яўлюся ў Мінску зноў, ужо каб прэзентаваць вынікі перакладчыцка-рэдактарска-выдавецкай працы вялікай каманды.
З навінаў: у нас з'явілася машынка, Насціна службовая. Кіруе пакуль толькі жонка, але я спадзяюся таксама хуценька атрымаць правы. На выходных апрабавалі, скатаўшыся ў блізкі Слаўкаў (ён жа Аўстэрліц) і Бучавіцы.
Вось-вось пачнецца новы семестр, у якім штопятніцы буду ездзіць у Прагу праводзіць па дзве пары белмовы.
Сяджу рэдагую са страшнай сілай. Хочацца ўжо для душы нешта перакласці, але ж - дэдлайны...
А пасля дэдлайнаў - шукаю працу. Калі ведаеце пра што - падкідвайце. Зрабіць карысную справу і зарабіць капеечку - заўсёды гатовы.
Планы на пару месяцаў наперад збольшага распісаныя. Каго прыняць у госці, куды і калі з'ездзіць, каму пендзеля прапісаць. З аптымізмам і чаканнямі глядзім у блізкую і больш аддаленую будучыню.
У Бррррне сёння раптам выпала трохі снегу і тэмпература нават удзень - лёгкі мінус. Абяцаюць, што ненадоўга, і праз які тыдзень будзе амаль вясна.
Не хварэйце. Будзем на сувязі.
сям'я,
жытка