Брненскія хронікі - ХМ

Sep 27, 2012 15:01

     Ну што, восень пачалася, разам з ёй прыйшоў канец "агурковага сезона".
     Пасля вакацыяў зноў аднавіўся фестываль "by.BY". У нядзелю было сцэнічнае чытанне "Трусоў" Паўла Пражко, феерычнае прачытанне. Рэжысёр і акторы - прафесіяналы, а пераклад Лібара Дворжака - кангеніяльны арыгіналу. Было, відаць, чалавек 50-60.
     Заўчора адкрывалі выставу "Belarus Press Photo 2012". На вернісаж прыйшло яўна больш за сто чалавек, віно разышлося ўміг, мне ўжо не дасталося. Сёння Юля Дарашкевіч і Саша Васюковіч пакацілі дадому, а выстава працягваецца - яшчэ дзён 10 павісіць. Учора дзяжурыў на ёй, з педфака прыйшла цэлая група студэнтаў, некаторыя разглядалі і распытвалі сапраўды зацікаўлена.
     На мінулым тыдні пачаліся і заняткі ва ўніверы. Ужо адчытаў першую лекцыю па "Фрагментах палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі", той самы курс + беларускую мову буду весці і ў Празе, там пачынаю праз тыдзень. А праз гадзіну - першая лекцыя па беларускай мове для русістаў і ўкраіністаў у Брне. Вось ужо, уласна, выходжу.
     Заўтра - у кароткі 5-дзённы адпачынак. Паляцім на захад. На паўночны захад.
     У Брне воблачна, але досыць цёпла, +22.

падзеі, жытка

Previous post Next post
Up