І наўздагон папярэдняму маскараднаму фотарэпорту з суботы, яшчэ трохі здымкаў з учорашняй паездкі ў Вэсэлі і Стражніцу. Перад выходнымі абдумвалі, ці не злятаць лаў-костам у Эйндховен, але ў выніку вырашылі не пакідаць межаў Паўднёвай Маравіі, і зусім не пашкадавалі. Уражанняў мора, і ўсё за бясцэнак. Спякліся на сонцы.