Рэдка цяпер сюды пішу. Зрэшты, не адзін я.
З навінаў. Дарабіў вяліііізную працу (карыстаючыся нагодай, дзякую Юрасю Барысевічу). Вельмі спадзяюся, хутка астатнія змогуць яе пабачыць. І пачытаць. Як хутка - цяпер залежыць ад Ігара Логвінава і мінскіх друкарняў.
У суботу ездзілі ў Пардубіцы і ваколіцы, мы з Насцяй з Брна, Юля з Алеськай з Прагі, прызначылі спатканне, так сказаць, на паўдарозе. Горад не здымалі, хоць ён таго варты, а каму цікавыя сямейныя фоткі, то яны
на пікасе. Для агульнага ўражання вось адна з іх:
А Насцю там пчолка пакусала, сёння нават у бальнічку ездзілі. Сказалі, пакуль жаніцца - загаіцца.
А тыдзень таму прайшло сцэнічнае чытанне п'есы Сідарука. Сцэны не было, замест яе склад ля вакзала, чытанне было феерычнае, акторы папрацавалі шыкоўна. На чарзе - Алесь Асташонак, 18 чэрвеня. Мясцовыя, дарэчы, на наш фестываль ходзяць. Гэта толькі беларусам збольшага пофіг, ці тут адбываюцца нейкія беларускія імпрэзы (быў тыдзень, цягам якога іх у Брне было чатыры). Зрэшты, за гэта перастаў перажываць, мэтавая група ў нас - усё адно чэхі. А з чытання Сідарука таксама вось вам ein photo (на
сайце і фб іх больш, натуральна):
Цяпер наконт планаў. Планы грандыёзныя. Але і папрацаваць давядзецца няслаба. З найбліжэйшых скажу толькі пра паездку ў Беларусь - з гэтай суботы да наступнай (Мінск і Горадня), каму трэба - шукайце і лавіце.
А так усё gut.
У Брне пераменная воблачнасць, +21.