Усё часцей карціць ператварыцца ў ціхага сузіральніка. Хай там сабе нехта да ўсрачкі і з пенай ля рота выкрыквае лозунгі ды абвінавачанні - усміхнуся толькі ў адказ і павярну вочы да яснага маладзіка.
Самыя праўдзівыя - не хронікі падзеяў, а хронікі ідэяў. А тыя зазвычай - штука прыватная.
А з падзеяў хаваць няма чаго, толькі каму гэта цікава? Думаю, цалкам дастаткова, калі скажу, што за чарговы - прамінулы - тыдзень, здаецца, карму сваю нічым не сапсаваў. І шмат хто ў Брне, Вене і Празе, або хоць бы ў віртуальнай прасторы, сваёй прысутнасцю побач павялічыў ува мне колькасць станоўчых перажыванняў, дзякуй вам.
Калі б давялося выбіраць, што на мінулым тыдні было самага важнага, то ніякія сустрэчы, перамовы, паходы ў музеі і на ТВ, вечарыны, вядома ж, не мелі б ніякіх шанцаў у канкурэнцыі з парай звычайных прагулак.
У Брне позні вечар, цёмна, +13 градусаў.