Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы - 6

Feb 13, 2012 16:05


Ніна Баршчэўская
У 2 томе энцыкляпэдыі Ukraine - A Concise Encyclopedia (prepared by Schevchenko Scientific Society, University of Toronto Press,Volume 2, 1971), выдадзенай у Таронце ў 1971 годзе, была зьмегчаная мапа з 1930 году, выкананая В. Кубіёвычам і М. Кулыцкім на ангельскай мове, на якой прыблізна палова сучаснай Берасьцейскай вобласьці з гарадамі Берасьце й Пінск, а таксама паўдзённа-ўсходняя й паўдзённа-заходняя часткі сучаснай Гомельскай вобласьці з гарадамі Старадуб і Тураў далучаныя да Ўкраіны.

Таксама ў гэтым томе зьмешчаная мапа пасяленьня ўкраінскага насельніцтва, зь якой вынікае, што ў паўдзённай палове Берасьцейскай вобласьці амаль 100% насельніцтва гэта ўкраінцы. Абшары навокал Мазыра азначаныя па 75, 90 і 100% украінскага насельніцтва. Пры гэтым не падаюцца ніякія крыніцы, на аснове якіх паказаныя такія працэнты ўкраінскага насельніцтва - адзначае аўтар публікацыі Украінскія прэтэнсыі да Беларусі І. Касяк (у: „Беларуская Думка”, № 34, Нью-Ёрк - Саўт-Рывэр 1989, с. 32-37), які, абапіраючыся на розныя перапісы насельніцтва, прыводзіць лічбовыя даныя пра нацыянальнасьць жыхароў Гомельшчыны й Берасьцейшчыны, зь якіх вынікае, што ўкраінцы ня маюць ніякіх этнаграфічных асноваў дамагацца далучэньня да Ўкраіны вялікіх частак Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей.

Чытаць далей →

гомель, Берестейщина, украинцы, диалект, перепись, беларусы

Previous post Next post
Up