Ф. Д. Клімчук
У VІІ ст. да н.э. - ІV ст. н.э. тэрыторыя Смаленшчыны была заселена плямёнамі днепра-дзвінскай культуры. Арэал гэтай культуры пашыраўся таксама тэрыторыю большай часткі Магілёўскай і Віцебскай абласцей БССР, паўднёвыя раёны Пскоўшчыны, паўночныя ўскраіны Браншчыны. Большасць даследчыкаў адносіць гэту культуру да балцкіх культур.
3 канца I тыс. да н.э. у паўднёвыя раёны Смаленшчыны праніклі з поўдня зарубінецкія плямёны. Пачалася іх інфільтрацыя на гэтай тэрыторыі ў балцкае асяроддзе. У першыя стагоддзі нашай эры зона пранікнення зарубінцаў дасягнула раёна Смаленска. У наступныя стагоддзі яна пашырылася далей на поўнач. Аналагічны працэс пранікнення зарубінцаў у аўтахтонны балцкі кантыніум адбываўся ў гэты перыяд у цэнтральнай і паўночнай Беларусі.
Чытаць далей →