И волшебный сок огнецвета, одна капля которого излечивает любые раны…

Dec 20, 2010 20:18

Дзе ж вы, дзве дачкі Евы і двое сыноў Адама? Бо мяне заяб@ла ўжо гэтая абрыдлівая, вусатая калгасная вядзьмарка. Адныя Эдмунды пакуль што. Я, безумоўна, лічу, што гэта добра - паездзіць у санях з гэтай шаноўнай паннай, калі запрашае. Можна паспрабаваць нават яе скінуць пад ногі каням. У казцы проста было зусім па-іншаму. Рахат-лукум стаў сухарамі. Я не веру ў Пітэраў, такіх не бывае. Веру ў Піцер. Хацелася б, каб бай_паліцікс не было сорамна перад Ільвамі, да якіх мы ўсе ходзім у розныя цэрквы, а некаторыя ў выканкам. Я не схільны слухаць старога прафесара Керка у эміграцыі. З-за таго, што мне заўсёды здавалася, што ён меў на ўвазе Рагнарок. Няхай ён  нават бачыў яшчэ тую Нарнію, што толькі з'яўлялася на свет з страйкаў і дэфіцыту....
І што, цяпер яшчэ пяць год ў пячоры містэра Тумнуса? Абы толькі не ў лабірынтах.
А Калядаў як не было, так і не будзе.

БССР, Мінск

Previous post Next post
Up