Раманчук - наш прэзідэнт.

Dec 09, 2010 13:27

І так заўсёды - ў час, калі наша дарагая буферная Айчына ў небяспецы (sic!), аказваецца, што жызнь хараша і калоквіум 20-га таксама. І "дзень у дзень з году ў год", - але не з тых, каго шукаў спадар Ст. Ш., (што паляк), - таксама намякае празрыста на нізкае беспрацоўе ў ІІІ Рэс_Публіцы. А білету на самалёт "на справу рэвалюцыі" мне неяк па-мяшчанску шкада.

Я ўвесь год паводзіў сябе добра, узорна добра. Я слухаўся маму, мама слухалася мяне, здаў сесію без_паправак, зрабіў сто тышч даведак, у дзве гадзіны ночы ратаваў чужыя дамы і кампутары, я ўвесь год пражыў у стылі сям'і Пулен! Дык можа спадар Крукоўскі Святы Мікалай дазволіць мне задаволіць мой хіб прыроды, патусавацца з ілітай быць можа ў апошні раз у жыцці і такі паспець абнавіць ружовы тэрмас і дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне?

Я чэсна-прачэсна пачэсна абяцаю не падацца ў абдымкі сесійнага мандражу і здаць англійскую мову. Гэта будзе тлустай кропкай (.)у завочнай спрэчцы з спадарыняй П. (што п'е кроў маленькіх дзетак і цнатлівых дзяўчынак)


Ах. =( Романчук и Дмитрий Усс - моя любовь.

Менск, БССР, Варшавское, Минск

Previous post Next post
Up