Сонца, гарбата ці кава, апошнія навіны на Euronews… Колькі такіх ранкаў было ў жыцьці. Ды й зараз амаль тое самае, толькі вось навіны ўсё радзей і радзей гляджу. Але сёньня ўсё ж уключыў тэлевізар - за тры хвіліны пасьпеў убачыць вайну, труны, руіны на Бліжнім Усходзе, канфрантацыі ў парлямэнце Італіі, праблемы на Ўкраіне, крызісы ў іншых краінах. Тры хвіліны, а ўжо моташна становіцца… Ніколі людзі ня будуць жыць у міры… А час так хутка бяжыць… І так хочацца проста жыць…
P.S. Але ёсьць і добрыя рэчы! З Днём нараджэньня,
dmitry_demidov!