«Ртуцьцю напаўняецца маё сэрца…»

Jun 18, 2006 23:49

Сёньня, рыхтуючыся да іспыту па Сярэднявеччу (канечне, гучна сказана, бо простае пералістваньне канспэкту не зьяўляецца падрыхтоўкай), падумаў, як жа хутка час бяжыць. Жыцьцё чалавека, ягоныя думкі, ўчынкі - імгненьне, дробязь ў гісторыі. Часам чалавек не пасьпявае скарыстацца нават гэтым, марна мроючы пра заўтра. Чагосьці чакаючы, ня бачучы нічога перад сабою.

Учора, сёньня, заўтра… Падчас размовы з the_happy_monha я зразумеў, што жыву ў большасьці сёньняшнім днём і ня ведаю, што будзе заўтра. Можа так і трэба? Менавіта сёньня вырашае заўтра. А чакаючы заўтра… можна яго і не дачакацца…

dumki

Previous post Next post
Up