Сярэднявечная дыскатэка

Jul 09, 2005 19:45

Працягваю займацца ня тым, чым трэба... Пайшоў сёньня ў музычную краму "Праспэкт", што на плошчы Якуба Коласа, набыў новы канцэртны альбом гурта "Стары Ольса" "Сярэднявечная дыскатэка". Люблю я паслухаць часам такую музыку... Цяперака зьбіраюся на іх канцэрт 14 ліпеня ў "Рэактары". Ніхто ня хоча пайсьці разам?
Акрамя таго зрабіў накід галоўнай старонцы сайту НРСМ у той канцэпцыі, што прапанавала Алёна. Мабыць не зусім так, ды й увогуле буду перерабляць!

nrm, stary olsa, life

Previous post Next post
Up